Усе навіны

Арына Сабаленка: «Не лічу сябе аўтсайдэрам Ралан Гарос. Але я сапраўды не фаварыт»

19 траўня, 10:01

Беларуска Арына Сабаленка ацаніла свае шанцы на маючым адбыцца Ралан Гарос. Ён пройдзе з 20 траўня па 9 чэрвеня.

– З нецярпеннем чакаю турнір. Я люблю Парыж і гэты турнір. У мінулым годзе я там добра выступіла.

Не важна, колькі разоў я прайгравала Свёнтак. Ведаю, што калі засяроджуся на сабе і буду дужацца, то змагу перамагчы

– Ці лічыце вы сябе пасля турніраў у Мадрыдзе, у Рыме і поспехаў на мінулых Ралан Гарос, яго фаварытам?

– Я не лічу сябе аўтсайдэрам. Складана так сябе зваць, калі ты пасеяны пад другім нумарам. Але я сапраўды не фаварыт, але адчуваю, што магу дабіцца поспеху. Гэта 50 на 50.

Але лепш быць цёмным конікам. Я вельмі спадзяюся, што выйду ў фінал і змагу перамагчы, незалежна ад таго, будзе гэта Іга ці не. Гэта надзвычайны турнір, Вялікі шлем. Я проста паеду туды і буду змагацца за кожнае ачко, а потым паглядзім, што будзе пасля, – сказала Сабаленка.