Усе навіны

Трэнер «Энергіі» Аплевіч пра міжнародны бан: «Мы не павінны адкаціцца. Шмат беларусаў на вядучых ролях у расійскіх клубах»

14 траўня, 18:54

Гуляючы трэнер «Энергіі» Раман Аплевіч падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

– У нас няма магчымасці выступаць на міжнароднай арэне. Адзінае, «Шахцёр» даволі паспяхова адыграў у Суперлізе. Жадаецца верыць ,што мы не моцна адкоцімся назад...

– Не думаю, што мы моцна адкоцімся. «Шахцёр» – малайцы, добрая каманда, касцяк якой складаюць нашы гульцы.

Яны ў вялікім парадку і будуць складаць касцяк нацыянальнай зборнай краіны.

Мы не павінны адкаціцца. Шмат нашых хлопцаў на вядучых ролях у расійскіх клубах. І трэнер у нас ёсць пісьменны. Маю на ўвазе Віктара Іванавіча Бекшу. Усё будзе добра, – сказаў Аплевіч.