Tribuna/Футбол/Блоги/Veritas Media/Раман Васілюк. Чалавек, у якога няма куміраў

Раман Васілюк. Чалавек, у якога няма куміраў

Сваёй самай шкоднай звычкай лічыць негаварлівасць, а галоўнай вартасцю — цярпенне. Па натуры чалавек кампанейскі, любіць пабыць у коле блізкіх людзей. Яго жыццёвы прынцып — верыць у лепшае. Больш за ўсё ў людзях цэніць сумленнасць, сціпласць, розум і дабрыню. Усе тыя якасці, якія ёсць у яго самога. Не церпіць хлусні і эгаізма. Ён з разраду тых, хто сам сабе на розуме. Ён не верыць у прыкметы. Ён мала кажа, але шмат робіць. Галоўная справа усяго жыцця — футбол. Знаёмцеся, чалавек, у якога няма куміраў. Раман Васілюк.

Блог — Veritas Media
26 марта 2014, 21:30
3

«Бамбардзір — гэта прыродная якасць. Форвард павінен быць ад Бога. Бывалі сітуацыі, калі ён стаіць дзесьці каля штрафной падчас выкананьня стандартнага становішча, я яму крычу, нешта падказваю. А атрымліваецца, што мяч адскоквае да Ромы, і ён забівае. Гэта натрэніраваць немагчыма». Уладзімір Курнеў.

 Сваёй самай шкоднай звычкай лічыць негаварлівасць, а галоўнай вартасцю — цярпенне. Па натуры чалавек кампанейскі, любіць пабыць у коле блізкіх людзей. Яго жыццёвы прынцып — верыць у лепшае, а жыццёвае крэда — галоўнае, заўтра прачнуцца. Больш за ўсё ў людзях цэніць сумленнасць, сціпласць, розум і дабрыню. Усе тыя якасці, якія ёсць у яго самога. Не церпіць хлусні і эгаізма. Ён з разраду тых, хто сам сабе на розуме. Затое для яго чужа пыхлівасць. Ён не верыць у прыкметы. Ён мала кажа, але шмат робіць. Галоўная справа усяго жыцця — футбол. Знаёмцеся, чалавек, у якога няма куміраў. Раман Васілюк.

З'яўленне новай зоркі

Культавы гулец не толькі для брэсцкіх і мазырскіх, але і для ўсіх беларускіх заўзятараў. У 23 гады Раман Васілюк ужо паспеў выкупацца ў промнях славы. Кар'ера аднаго з лепшых у суверэннай гісторыі Беларусі нападаючых пачалася ў Брэсце, у мясцовым «Дынама». Выхаванец брэсцкага футбола стаў сапраўдным адкрыццём чэмпіянату Беларусі ў другой палове 90-х. Разам з партнёрам па брэсцкаму «Дынама» Андрэем Разіным Васілюк склаў адну з самых вядомых і забіўных звязак вышэйшай лігі. Праўда, тытулаў ў складзе «бела-блакітных» тады яшчэ малады хлопец Рома Васілюк не набыў. Затое яны не прымусілі сябе чакаць у наступным клубе Рамана — мазырскай «Славіі», якая зацікавілася Васілюком ў 99-м годзе.

На берагах Прыпяці Васілюк стаў часткай яшчэ аднаго грознага снайперскага тандэму. На гэты раз на пару з легендарным Валерыям Стрыпейкісам. Два невысокіх, але тэхнічных футбаліста выдатна дапаўнялі адзін аднаго. У першым жа сезоне Раман забіў 31 мяч, і прывёў «Славію» да залатых медалёў чэмпіянату. На рахунку нападніка ў той далёкі сезон было тры хет-трыка і адзін покер. Як вынік: Васілюк за адзін сезон атрымаў званне лепшага бамбардзіра першынства Беларусі, заваяваў чэмпіёнства і Кубак краіны. За пяць гадоў, абараняючы колеры «Дынама» і «Славіі», Раман Васілюк забіў 93 галы ў 144 матчах. Па ўсіх канонах жанру, кар'ера брэсцкага хлопца пайшла ў гару. Адхіляючы адну прапанову за другой ад расійскіх клубаў, Раман выразна паставіў перад сабой мэту: «У Расеі ёсць толькі адзін клуб, у які можна паехаць — маскоўскі «Спартак».

Чорная “чырвона-белая” паласа

Без перабольшання выбітная гульня ў «Славіі» прымусіла гаварыць публіку аб новым дараванні ў беларускім футболе. Займець у сваем стане беларускага нападаючага хацелі самарскія «Крылы Саветаў» і маскоўскае «Дынама». Але большую настойлівасць праявіў другі маскоўскі клуб. У 2001 годзе Васілюк атрымаў запрашэнне ў «Спартак». Дэбют у «чырвона-белай» футболцы атрымаўся уражлівым: усяго за 7 хвілін Васілюк забіў сам і асіставаў партнёру. Цікавы факт. Пасля гэтага адна з брытанскіх букмекерскіх кантор ўключыла беларускага легіянера маскоўскага клуба ў свае стаўкі на лепшага бамбардзіра Лігі чэмпіёнаў, нароўні з Раулем і Майклам Оўэнам, Патрыкам Клюйвертам і Габрыэлем Батыстутай, Рывалдо і Давідам Трэзэге.

Аднак... Зайграць ў «Спартаку» у Васілюка так і не атрымалася — перашкодзілі трэнерскі недавер і траўмы.

— Мне адразу далі зразумець: хлопец, табе тут не рады. Касцяк каманды складалі паўтара дзясятка чалавек. А астатнія былі ў масоўцы, — успамінае сам футбаліст.

Кантрактам з масквічамі Раман быў звязаны да 2006-га года, і за гэты час не правёў за аснову «чырвона-белых» і дзясятка матчаў. Васілюк гаварыў:

— Я ўсё ж такі лічу, што знаходзіўся калі не ў выдатнай, то, як мінімум у добрай форме. Ніякіх прэтэнзій, ва ўсякім разе, з боку кіраўніцтва клуба да мяне не ўзнікала. Але ў склад не трапляў, прычым ніхто мне нічога не тлумачыў. Лічу, што ў мяне так і не было магчымасці сябе праявіць.

Канфлікт паміж Раманам Васілюком настаўнікам «Спартака» прывёў спачатку да спасылцы маладога нападаючага ў дубль, а затым и да выстаўленьня на трансфер.

Клубныя пакуты

Пасля канфлікту з трэнерам Васілюк яшчэ некалькі гадоў выступаў на правах арэнды ў некалькіх клубах, сярод якіх былі роднае брэсцкае «Дынама» і хапаэльскі «Тэль-Авіў». У 2005-м правы на футбаліста выкупіў «Гомель», у якім Васілюк праявіў сябе ва ўсёй красе. Праз два сезона Раман стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі ў складзе «рысяў», і таксама з 24 галамі лепшым бамбардзірам першынства. Толькі вось у намінацыі «Лепшы футбаліст года Беларусі» ён апынуўся трэцім, размясціўшыся ў апытанні услед за Аляксандрам Глебам і Юрыем Жаўновым.

Затым было вяртанне ў родны Брэст, сварка з Юрыем Пунтусам і пераход у «Мінск», арэнда ў БАТЭ, і зноў «Мінск». Пад сцягі барысаўскага клуба Васілюк быў выкліканы для ўзмацнення атакі БАТЭ ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. Па словах самога форварда, ён ні разу не паддаўся сумненню перад гэтым трансферам. Адным з ключавых фактараў у карысць гэтага пераходу быў удзел у галоўным клубным турніры планеты.

— Я прыйшоў у БАТЭ дзеля Лігі чэмпіёнаў. Больш за тое, хачу даказаць самому сабе, што яшчэ здольны гуляць на высокім узроўні і быць карысным камандзе, у якой выступаю.

Кали Васілюку было 29 ён сказаў: «У нашым чэмпіянаце можна пратрымацца яшчэ гадоў дзесяць». Цяпер Раману 34 гады, ён ужо не гэтак выніковы, але ўсё таксама карысны на полі. Нездарма менавіта Васілюк з васьмю мячамі стаў лепшым бамбардзірам "Мінска" ў мінулым сезоне.

Пад сцягам Беларусі

Адносіны Рамана Васілюка з нацыянальнай камандай былі неадназначнымі. Таленавіты форвард стаў прыцягвацца у зборную Эдуардам Малафеевым, и у яе складзе правёў напэўна свой самы незабыўны матч: у верасні 2001 супраць палякаў. Гэтая гульня стала адной з лепшых у гісторыі зборнай Беларусі і прафесійнай кар'еры самога Васілюка. Бо менавіта ў тым матчы ён паказаў фантастычную гульню, адзначыўшыся покерам.

Пасля матчу са зборнай Польшчы, футбольны свет звярнуў увагу на таленавітага гульца, а ў нашай краіне многія ўбачылі ў ім футбольнага генія, які разам з талентам галоўнага трэнера Эдуарда Васільевіча Малафеева маглі заваяваць для зборнай пуцёўку на топ-турнір. Але, на жаль, не склалася. Кураж і ўдача, «злоўленыя» Васілюком падчас гульні з палякамі, неўзабаве кудысьці выпарыліся. Праз некаторы час гарачае жаданне гуляць і забіваць змянілася расчараваннем. У перыяд з 2000 па 2008 год Васілюк выйшаў на поле ў форме зборнай Беларусі ў 23 матчах, у якіх вызначыўся 10 разоў. Успамінаючы канфлікты з Петравічам і Пунтусам, сам Васілюк прызнае, што тады з галоўным трэнерам зборнай Малафеевым ў яго не было ніякіх праблем.

Яшчэ будучы гульцом «Спартака», у парыве адчаю Раман заявіў пра сваё жаданне гуляць у мінскім «Дынама» разам з Эдуардам Васильевичам. Пад кіраўніцтвам Малафеева Васілюк быў гатовы выступаць у любой камандзе. І вось ужо пяць гадоў, як нападаючы не атрымлівае выклік у нацыянальную каманду. На пытанне аднаго з журналістаў на гэтую балючую тэму Васілюк не весела канстатаваў: «Я ўжо даўно забыўся пра зборную. Не хочацца ўспамінаць».

 

... Май 2012 года. Раман Васілюк забівае ў фінале Кубка Беларусі наваполацкаму «Нафтану». Гол, пасля якога нападаючы «Мінска» стаў самым выніковым гульцом у гісторыі беларускага футбола... Такім чынам, ён апярэдзіў Валерыя Стрипейскиса, з якім у мінулым разам забівалі за “Славію”. Нягледзячы на свае 34 гады, Раман Васілюк вельмі годна глядзіцца ў складзе свайго цяперашняга клуба — «Мінска», і гаворкі аб завяршэнні прафесійнай кар'еры не ідзе. Але ўжо зараз імя Васілюка звязана з цэлай вехай у гісторыі айчыннага футбола. А той брэсцкі хлопец, які яшчэ 18-гадовым юнаком, у далёкім 1996 дэбютаваў у складзе брэсцкага «Дынама» назаўжды застанецца адным з лепшых футбалістаў у суверэннай гісторыі беларускага футбола. Бо гэтая народная любоў выявілася, калі 5 верасня 2001 года на працягу ўсяго другога тайма паядынку са зборнай Польшчы на сталічным стадыёне «Дынама» прыхільнікі ў адзін голас скандавалі прозвішча «Васілюк».

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Фильм к 20-летию «Слуцка»
10 октября 2018, 14:39
4
Все посты