Украінскія ультрас прадаюць цішоткі футбалістаў на аўкцыёнах, каб дапамагчы арміі. Вы можаце набыць лот ад Іллі Шкурына
Новы лот дабрачыннага аўкцыёна ультрас «Володіміра» ў партнёрстве з праектам «ЧестнОК» – гульнявая футболка з аўтографам нападаючага Іллі Шкурына (якую ён асабіста пагадзіўся аддаць на аўкцыён) з часоў яго выступлення за польскі «Ракув». З гэтай камандай...
Новы лот дабрачыннага аўкцыёна ультрас «Валадзіміра» ў партнёрстве з праектам «ЧестнОК» – гульнявая футболка з аўтографам нападаючага Іллі Шкурына (якую ён асабіста пагадзіўся аддаць на аўкцыён) з часоў яго выступлення за польскі «Ракув». З гэтай камандай ён станавіўся ўладальнікам Кубка і Суперкубка. Для ўкраінскіх заўзятараў ён вядомы па выступах за кіеўскае «Дынама»
«З пачатку вайны, мы актыўна падтрымліваем нашых воінаў і людзей, якім патрэбна дапамога. Хтосьці з нас знаходзіцца на абароне краіны, а хтосьці займаецца валанцёрскай дзейнасцю», – паведамляюць фанаты на сваёй старонцы ў Instagram. Выручаныя сродкі пойдуць на куплю аўтамабіля для 14-й асобнай механізаванай брыгады. Пачатковы кошт: 1000 грн. Заканчэнне аўкцыёну 11.09.22 у 21:00⌛️
Сваю суму стаўкі пакідайце ў каментарах пад гэтым пастом:
Слава Украіне! Жыве Беларусь ✊