Tribuna/Футбол/Блоги/Слуцксахар/Déjà vu. Гісторыя пра гісторыю футбольнага стадыёна ў Слуцку

Déjà vu. Гісторыя пра гісторыю футбольнага стадыёна ў Слуцку

Блог «Слуцксахар» працягвае тэму знаходак і расказвае адну цікавую гісторыю аб аўтарскім праве.

Блог — Слуцксахар
Автор — khvnsk
4 августа 2014, 19:48

Пасля  5 ліпеня я амаль што на месяц быў вымушаны пакінуць Слуцк. Праглядаючы нумары мясцовай газеты "Інфа-Кур'ер" за ліпень, натыкнуўся на займальны матэрыял "Стадион: от площадки до спорткомплекса" у газеце ад 17 ліпеня.

Каб увесці чытача ў курс справы, трэба адзначыць, што ў вышэй названай газеце ёсць рубрыка "Старый Слуцк на фото случчан", сэнс тлумачыць, здаецца, не трэба. Чарговы артыкул рубрыкі быў прысвечаны слуцкаму стадыёну.

Артыкул падаўся мне вельмі цікавым, бо сам некалі напісаў . Матэрыял "Estádio da Słuck. Гісторыя футбольнага стадыёна ў Слуцку", які быў напісаны 13 сакавіка, стаў першым тэкстам гэтага блога, які патрапіў у топ "Трыбуны". 

Разгледзім матэрыял па частках.

Тэкст артыкула: Первые упоминания о футбольном стадионе в Слуцке относятся к 1930-м годам. Тогда молодые случчане на одном из субботников разбили в парке площадку для занятий спортом. При входе в была сооружена деревянная арка, а рядом установлены скульптуры атлетов.

Тэкст блога: Гісторыя футбольнага стадыёна ў Слуцку пачынаецца ў 30-я гады мінулага стагоддзя, калі на адным з суботнікаў моладзь горада пабудавала ў парку пляцоўку для заняткаў спортам. Пры ўваходзе зрабілі драўляную арку, а побач паставілі скульптуры атлетаў.

Тэкст артыкула: В годы войны стадион уцелел. При восстановлении города на стадионе сделали трибуны из деревянных скамеек. Развлечений у жителей Слуцка было немного : кино и футбол. Чтобы посмотреть футбол в 1960-е годы, нужно было отдать 50 копеек - столько стоил вход в парк.

Тэкст блога: У гады вайны стадыёну пашанцавала – ён уцалеў. Пры аднаўленні горада на стадыёне зрабілі 2 трыбуны з драўляных лаў. Магчымасцяў для забаўлення ў цяжкія пасляваенныя гады ў жыхароў Слуцка было няшмат: кіно ды футбол. <...> Каб паглядзець футбол у 60-я гады, трэба было аддаць 50 капеек – столькі каштаваў уваход у парк, дзе стаяў і стаіць стадыён.

Тэкст артыкула: <...> Дошло до того, что с 2002 года слуцкой команде запретили играть на своем стадионе, так как он не соответствовал требованиям для проведения матчей чемпионата области. На помощь пришли "Дажынкі". Стадион, как и весь город, привели в порядок: старые скамейки выбросили и сделали новую трибуну с пластиковыми сидениями на 800 человек.

Тэкст блога: Дайшло да таго, што з 2002 года слуцкай камандзе забаранілі гуляць на сваём стадыёне, бо ён не адпавядаў патрабаванням для правядзення матчаў чэмпіянату вобласці (!). <...> На дапамогу прышлі «Дажынкі». Стадыён, як і ўвесь горад, прывялі ў парадак: старыя лаўкі выкінулі і зрабілі сімпатычную блакітна-аранжавую трыбуну з пластыкавых сядзенняў на 800 чалавек.

Тэкст артыкула: В 2007 году, после победы ФК "Слуцксахар" в чемпионате области, стадион стали подгонять под новые стандарты: расширять поле, латать проплешины на газоне, ремонтировать трибуны. Вокруг стадиона возвели металлический забор, поставили новые ворота и кабинки для команд.

После выхода случчан в первую лигу и этого оказалось мало. Весь сезон-2011 команда провела на поле стадиона "Шахтер". И вот в сентябре 2011 года началось долгожданное строительство административного здания.

За сезон-2012 на стадионе появилась новая крытая трибуна на 828 мест, поле снова расширили, потеснив еще кусок беговых дорожек.

В 2013-ом оборудовали новые места для зрителей, площадку для видеооператора и трибуну для vip-гостей.

Тэкст блога: Пасля перамогі ў 2007 годзе ў чэмпіянаце вобласці было аб’яўлена аб выхадзе на рэспубліканскі ўзровень. Стадыён трэба было падганяць пад новыя стандарты: пашыраць поле, латаць праплешыны на газоне, а таксама паўстаўляць сядзенні там, дзе іх ужо паспелі сцягнуць ці паламаць. У першую чаргу вакол стадыёна ўзвялі металічны плот. Ужо потым паставілі новыя вароты, кабінкі для каманд і тыя самыя сумна вядомыя вагончыкі. 

<...> Але пасля выхаду каманды ў першую лігу гэтага аказалася вельмі мала. Увесь сезон-2011 каманда правяла ў Салігорску на сінтэтычным полі стадыёна «Шахцёр», а слуцкі «Гарадскі» стаяў у чаканні пачатку пераменаў. І вось у верасні 2011 года пачалося доўгачаканае будаўніцтва таго самага будынку «со всеми удобствами». 

Сезон 2012 года каманда пачала таксама ў ветлівым Салігорску, але стадыён ужо амаль быў гатовы прыняць у сябе і першую лігу. З’явілася новая крытая трыбуна на 828 месцаў, поле зноў расшырылі, адхапіўшы яшчэ кусок бегавых дарожак.

<...> У мінулым годзе трыбуны сталі яшчэ больш ёмістымі – замест старых дажыначных трыбун паставілі новыя, а таксама сканструявалі пляцоўку для відэааператара, а пад ёй – трыбуну для ВІП-гасцей.Такія вось справы, спадарства. Пасля таго, як я прачытаў артыкул, напаткала пачуццё дэжа вю. Некаторыя часткі проста перакладзеныя на рускую мову, нават без рэдагавання.

Зразумела, што тэкст на блогу з'явіўся не з галавы: пры яго падрыхтоўцы выкарыстоўвалася некалькі крыніц, адной з якой быў артыкул той жа газеты "Інфа-Кур'ер" ад 2008 года. Да таго ж у канцы тэкста можна ўбачыць спасылкі на сайты, адкуль былі ўзятыя фотаздымкі. 

Я не злуюся, мне не патрэбна прабачэнняў (наконт парушэння аўтарскіх правоў можна паспрачацца), наадварот можна парадавацца, што блог "Слуцксахар" лічыцца якасным рэсурсам, чыю інфармацыю можна выкарыстоўваць без пераправеркі. Але ж хацелася б узаемнай павагі - у 90% выпадкаў выкарыстання чужой інфармацыі з'яўляецца гіперспасылка на крыніцу. А гіперспасылак на сайт "Інфа-Кур'ера" можна налічыць дастаткова шмат, калі перагледзець усе запісы.

Давайце паважаць працу адзін аднаго. Да пабачэння!

 

Другие посты блога

С Новым Годом!
31 декабря 2015, 21:21
1
Blank title. Fix it!
8 ноября 2015, 01:09
Все посты