Пад канвоем за некалькі гадзінаў. Як і за што выслалі дырэктара Тарпеда Мінск
У сувязі са склаўшайся складанай сітуацыяй прэс-служба мінскага Тарпеда лічыць патрэбным звярнуць увагу СМІ на некаторыя падрабязнасці высылкі дырэктара нашага клуба.
Пад канвоем за некалькі гадзінаў. Як і за што высылалі Андрэя Салангіна.
У сувязі са склаўшайся складанай сітуацыяй прэс-служба мінскага Тарпеда лічыць патрэбным звярнуць увагу СМІ на некаторыя падрабязнасці высылкі дырэктара нашага клуба.
2 снежня Андрэй Вадзімавіч Салангін быў выкліканы ў Аддзел па Грамадзянству і Міграцыі Першамайскага РУУС.
Нягледзячы на тое, што дырэктар ПФК “Тарпеда” Мінск, які з’яўляецца грамадзянінам РФ атрымаў штамп у пашпарце з датай прымусовай высылкі да 6 снежня 2016 г., яго вымусілі ў суправаджэнні канвоя на цягніку ўжо ўвечары 02.12. пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусі.
Андрэй Вадзімавіч Салангін не атрымаў ніякіх тлумачэнняў аб прычынах такога рашэння. У афіцыйным апавяшчэнні паведамляецца толькі аб факце высылкі на 5 год паводле рашэння, якое было прынята яшчэ 1 снежня 2016 г.
Пры гэтым зазначаецца, што рашэнне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь прынята ў інтарэсах грамадскага парадку.
ПФК “Тарпеда” Мінск вельмі занепакоены сітуацыяй, калі дырэктара беларускага клуба, мужа грамадзянкі Рэспублікі Беларусь і бацьку 2 непаўнагадовых дзяцей (таксама грамадзянаў РБ) без тлумачэнняў і законных падставаў пазбаўляюць права жыць і працаваць на тэрыторыі нашай дзяржавы.
На фота: Андрэй Салангін разам з сям’ёй
Законнай падставай для прыняцця рашэння аб высылцы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не можа быць і канфліктная сітуацыя, якая адбылася 5 лістапада падчас апошняга матчу нашага клуба.
Нагадаем, што падчас матчу з ФК “Зорка-БДУ”, які адбыўся 5 лістапада, супрацоўнікі міліцыі на стадыёне РЦАР-БДУ затрымалі дырэктара мінскага Тарпеда з-за просьбы растлумачыць прычыну забароны клубнай атрыбутыкі на стадыёне. Сведкамі канфлікту былі прадстаўнікі АБФФ і спецыяліст клуба па бяспецы. У выніку на Андрэя Салангіна быў складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне законных патрабаванняў прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Аднак на сённяшні момант рашэнне аб правапарушэнні не ўступіла ў сілу, паколькі было абскарджана.
ПФК “Тарпеда” Мінск лічыць, што рашэнне аб высылцы прынята не ў інтарэсах грамадскага парадку і супярэчыць дзеючаму заканадаўству і дзяржаўнай палітыкі нашай краіны (у якой спорт з’яўляецца адным з асноўных накірунаў).
Нагадваем, што менавіта Андрэй Вадзімавіч Салангін стаў ініцыятарам вяртання мінскаму Тарпеда прафесійнага статусу, прыцягнуў замежныя інвестыцыі і дзякуючы працы якога быў адроджаны адзін з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі, які ў наступным годзе будзе святкаваць сваё 70-ці годдзе.