Тарпеда Мінск на бэйджах для СМІ змясціла імя свайго заўзятара
Адна невялікая гісторыя памяці добрага чалавека.
Тарпеда Мінск на бэйджах для журналістаў змясціла імя свайго заўзятара.
Адна невялікая гісторыя памяці добрага чалавека.
Акрэдытацыя журналістаў – звычайная працэдура для клубаў Вышэйшай лігі. Прадстаўнікі СМІ традыцыйна атрымоўваюць бэйджы, якія гарантуюць вольны ўваход на хатнія матчы каманды.
Вось так напрыклад з вялікім звычайным надпісам Press яны выглядаюць у мінскім Тарпеда:
На адваротным жа баку змешчаны надпіс: “Кожны матч мы прысвячаем нашым заўзятарам”.
На ўсе бэйджы для прадстаўнікоў СМІ было дадаткова нанесена імя Юрыя Шырокага, вядомага беларускага журналіста, намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і вернага заўзятара мінскага Тарпеда.
Роўна 10 год таму сэрца Юрыя Шырокага спыніла біцца. Штогод сярод беларускіх журналістаў праводзіцца міні-футбольны турнір яго памяці.
Нават калі наш клуб пазбавіўся прафесійнага статуса, Юрый Шырокі заставаўся верным камандзе і ў кожным матэрыяле пазначаў, што з’яўляецца прыхільнікам Чорна-Белых.
Яго імя заўжды застанецца ў ліку ганаровых заўзятараў Тарпеда Мінск.