Гэй Ліцьвіны, Бог нам радзіць! - Тарпеда Мінск стылёва запрашае на матч з ФК «Віцебск»
Тарпеда Мінск правядзе свой хатні матч з ФК «Віцебск» у гонар Вітаўта Вялікага, аднаго з самых славутых гаспадароў беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага!
27 кастрычніка у Мінску пройдзе сустрэча 26 тура Вышэйшай лігі Беларусі:
Тарпеда Мінск - ФК Віцебск.
Гэты хатні матч наш клуб правядзе ў гонар Вітаўта Вялікага, аднаго з самых славутых гаспадароў беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага!
Відэа-запрашэнне на матч:
З нагоды дня памяці Вялікага князя на стадыёне будзе сярэднявечная фан-зона для заўзятараў:
- Забавы Вялікага Княства, рэканструкцыя сярэднявечнай баёўкі.
- Вялікая зона ад гульнявой прасторы "Quvalda": чаканка манет, аквагрым, акуляры віртуальнай рэальнасці.
У лепшых традыцыях Вялікага Княства:
Чаканка манет ад нашых сяброў гульнявой прасторы Quvalda - на матчы ў суботу:
Лога Тарпеда, фірмовы надпіс на беларускай лацінцы "Klub patryjotau Bielarusi" - усё, як мае быць!
Запрашаем!
Пачатак у 13:30 (14:00 - старт гульні).
Стадыён "Трактар" (вул. Ванеева, 3).
Квіткі: 3 - 3,50 руб. Online https://bit.ly/2CRTrv9 і ў дзень матчу ў касе стадыёна.