Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ХВАЛЯ ПІНСК - ТАРПЕДА МІНСК 1:1

ХВАЛЯ ПІНСК - ТАРПЕДА МІНСК 1:1

Вось і адбыўся 1 тур у II лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

Автор — guzik
4 мая 2015, 17:23

Вось і адбыўся 1 тур у II лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

Суботні матч (02.05.) паміж пінскай "Хваляй" і сталічным "Тарпеда" скончыўся з лікам 1:1. Чорна-Белыя (44 хв, Арцём Бажко, пас. Раман Дурко) забілі першымі і сваёй граматнай гульнёй паставілі пад сумніў усе прагнозы аб тым, якія каманды II лігі будуць дакладна з'яўляцца яе фаварытамі. Атрымаўся даволі насычаны матч з, безумоўна, добрым супернікам.

Напярэдадні сустрэчы ў Пінску спартовае выданне Offside.by адзначала: "Тарпеда будзе змагацца заўсёды і з усімі". Так яно і ёсць. Усіх прыхільнікаў Чорна-Белых віншуем з адкрыццём доўгачаканага сезону 2015 г.Самы моцны Чорна-Белы!

1 Тур. ХВАЛЯ ПІНСК - ТАРПЕДА МІНСК 1:1 (0:1)02.05.2015 / г.Пінск, стадыён "Хваля".

Суддзі: С.Краснікаў, А.Савош, А.Пракаповіч.Інспектар: Ю.Фамін.

ТАРПЕДА МІНСК: А. Нікіцін, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, В.Тагіль (К), А.Радчанка, А.Бажко, Г.Захарэнь, В.Шэлег, Р.Дурко, Д.Аніскевіч, І.Шэлег.Запасныя: С.Палій, Н.Маз, М.Дземянцей, М.Курацкі, А.Швайбовіч, А.Петрусевіч, М.Шкураценка.

ХВАЛЯ ПІНСК: А.Махнач, Д.Баранаў, І.Курган, С.Грыневіч, Т.Луцэвіч, Д.Градабоеў, Д.Вашкель, С.Валадзько (К), Д.Малашчыцкі, Д.Хаміцэвіч, В.Рушніцкі.Запасныя: Е.Косач, А.Вакуліч, Ю.Неўдах, Д.Крысь, І.Прохараў, А.Байко, М.Фамін.

Галы: 44' Бажко Арцём, 77' Валадзько Сяргей

Другие посты блога

Все посты