Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ТАРПЕДА МІНСК - ЛУЧ МІНСК

ТАРПЕДА МІНСК - ЛУЧ МІНСК

09.05. у 2-ім туры сталічнае Тарпеда прымала на сваім полі каманду «Луч» Мінск. Матч скончыўся з лікам: 1:1.

Автор — guzik
11 мая 2015, 20:32

09.05. у 2-ім туры сталічнае Тарпеда прымала на сваім полі каманду "Луч" Мінск.

Матч скончыўся з лікам: 1:1.На вялікі жаль, па незалежачых ад клуба прычынах, ФК Тарпеда Мінск вымушаны быў праводзіць свой першы хатні матч на стадыёне ў пасёлку Кастрычніцкі.

Сталічнае дэрбі ў II лізе адбылося на адлегласці больш за 3 дзесяткі кіламетраў ад самой сталіцы. Аднак гэты сумны факт не стаў перашкодай для заўзятараў аўтазаводцаў, якія не маглі не падтрымаць сваю каманду і там.Першы тайм скончыўся з лікам 0:1 на карысць нашых супернікаў, якія забіваюць прызначаны суддзёй пенальці. Другая палова гульні вылучалася ўжо відавочнай ініцыятывай Чорна-Белых, старанні ў атацы якіх не засталіся дарэмнымі. На 86-й хв. нападаючы Тарпеда Ілля Шэлег забівае такі доўгачаканы мяч у браму каманды "Луч".Гульня так і завяршаецца з лікам 1:1 ды пакідае ўражанне таго, што ў мінскага Тарпеда ёсць усе магчымасці і сілы, каб змагацца да канца. І перамогі, пачатак адліку якіх так чакаюць заўзятары, тады прыйдуць абавязкова. Самы моцны Чорна-Белы!

2 Тур. ТАРПЕДА МІНСК - ЛУЧ МІНСК 1:1 (0:1)09.05.2015 / Стадыён п.Кастрычніцкі (Смалявіцкі раён)

Суддзі: С.Чыстаў, С.Касавец, Д.Тарасюк Інспектар: Б.Ясінскі

ТАРПЕДА МІНСК: А.Нікіцін, А.Міхеенка, М.Маз, Д.Станкевіч, М.Каленік, Б.Тапчыеў, Г.Захарэнь, А.Бажко, В.Шэлег, Д.Аніскевіч, М.ШкураценкаЗапасныя: А.Швайбовіч, Р.Дурко, А.Петрусевіч, І.Шэлег, М.Курацкі, С.Палій, М.Дземянцей

ЛУЧ МІНСК: А.Напорка, А.Шупляк, К.Малееў, А.Зелянкевіч, А.Козел, Ю.Казлоў, Я.Герасеў, П.Расолька, С.Камінскі, П.Галубовіч, Ю.СыраквашкаЗапасныя: А.Архіпаў, С.Тарчыла, С.Паўловіч, А.Філановіч, А.Вілейта, А.Лучыновіч, П.Белахвостаў

Галы: 40'(п) Сыраквашка Юрый, 86' Шэлег Ілля

Другие посты блога

Все посты