Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ТАРПЕДА МІНСК - «ЮАС-ДЮСШ»

ТАРПЕДА МІНСК - «ЮАС-ДЮСШ»

16.05. у 3-ім туры мінскае Тарпеда сустрэлася на выездзе з камандай «ЮАС-ДЮСШ»

Автор — guzik
18 мая 2015, 17:50

6.05. у 3-ім туры мінскае Тарпеда сустрэлася на выездзе з камандай "ЮАС-ДЮСШ", якая прадстаўляе горад Жыткавічы. Матч скончыўся з лікам 0:1 на карысць нашых футбалістаў.

Аўтазаводцы дамінавалі на працягу ўсёй гульні, ствараючы шмат момантаў ля брамы супернікаў, аднак па розных прычынах іх усё ніяк не атрымоўвалася рэалізаваць, ды лік на табло заставаўся нязменным. У рэшце рэшт Чорна-Белым дапамог аўтагол абаронцы "ЮАС-ДЮСШ", забіты на 74-й хвіліне.

Як і ў мінулым годзе, гульня з жыткавіцкай каманда была ў суботу даволі жорсткай і, улічваючы стан поля, - добра, што ніхто з футбалістаў не атрымаў траўмы.

Віншуем усіх тарпедаўцаў з першай перамогай у сезоне 2015!Самы моцны Чорна-Белы!

3 Тур. ЮАС-ДЮСШ ЖЫТКАВІЧЫ - ТАРПЕДА МІНСК 0:1 (0:0)

16.05.2015 / г.Жыткавічы. Гарадскі стадыён.

Суддзі: Д.Курадовец, А.Каверка, С.Шыловіч

Інспектар: К.Дайлід

ТАРПЕДА МІНСК: А.Нікіцін, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, В.Тагіль, Г.Захарэнь, Б.Тапчыеў, В.Шэлег, А.Швайбовіч, А.Бажко, М.Шкураценка, І.Шэлег Запасныя: М.Курацкі, М.Маз, А.Петрусевіч, Л.Шахбазян, Р.Дурко, А.Радчанка, С.Палій

ЮАС-ДЮСШ ЖЫТКАВІЧЫ: І.Месніковіч, А.Гарбар, С.Рыдзецкі, Ю.Козел, У.Марцун, А.Цімашышын, С.Аліферовіч, А.Максімовіч, У.Трафімовіч, Д.Шыла, А.Мінчук Запасныя: У.Катвіцкі, А.Максімовіч, А.Жалковіч, А.Альвінскі, У.Сямчурын, Д.Бандзюк, М.Дарафей

Галы: 74' (аг) Юрый Козел

Другие посты блога

Все посты