Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ФК Колас-Меліяратар-Дружба - ФК Тарпеда Мінск

ФК Колас-Меліяратар-Дружба - ФК Тарпеда Мінск

У 5-ым туры мінскае Тарпеда сустрэлася на выездзе з камандай «КОЛАС-МЕЛІЯРАТАР-ДРУЖБА»

Автор — guzik
7 июня 2015, 16:34

06.06. у 5-ым туры мінскае Тарпеда сустрэлася на выездзе з камандай "КОЛАС-МЕЛІЯРАТАР-ДРУЖБА", якая прадстаўляе гарадскі пасёлак Гарадзішча . Матч скончыўся з лікам 0:2 на карысць нашых футбалістаў.

Чорна-белыя ехалі толькі за перамогай. Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе. Пасля перапынку тарпедаўцы трохі сталі прайграваць цэнтральную зону і Колас мог адкрыць лік. У гульню стала ўваходзіць свежая сіла і на 78 хвіліне пасля прарыву па флангу Аляксея Петрусевіча і яго перадачы ў штрафную, удала замыкае Аляксандр Іваноў. Праз 2 хвіліны пасля падачы вуглавога Глеба Захарэня падключаецца абаронца Дзмітрый Станкевіч і укалачвае мяч у сетку.

Асобны "дзякуй" камандзе суперніка за "гасціннасць".

06.06.2015 / 5 турФК КОЛАС-МЕЛІЯРАТАР-ДРУЖБА - ФК ТАРПЕДА МІНСК 0:2(0:0)

Стадыён п.Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

Суддзі: А.Абялеўскі, В.Ракса, А.Саваш. 

Інспектар : В.Язевіч

ТАРПЕДА МІНСК: А.Нікіцін, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, В.Тагіль, Г.Захарэнь, Б.Тапчыеў, М.Каленік, А.Швайбовіч А.Бажко, М.Шкураценка, Р.Дурко.

Запасныя: А.Иваноў, М.Маз, А.Петрусевіч, А Янкоўскі, В.Шэлег, І.Шэлег, С.Палій.

Галы: (78 хв. - А.Іваноў, пас А.Петрусевіч, 80 хв. - Д.Станкевіч, пас Г.Захарень).

Другие посты блога

Все посты