Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда - Вікторыя

Тарпеда - Вікторыя

У 20-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Вікторыя з Мар’інай Горкі.

Автор — guzik
7 октября 2015, 11:26

03.10. 20 тур Фінальны этап. г.Мінск, стадыён Тарпеда. Тарпеда Мiнск - Вікторыя Мар'iна Горка 1:0. (Васіль Тагіль 90+1'). Чарговая гульня ў якой Тарпеда дамінуе 1 тайм, але пасля перапынку складаецца такое уражанне, што каманды не мяняліся варотамі і атакі праходзяць усе на той жа палове поля. Усё ж у дададзены час чорна-белым удалося вырваць неабходную перамогу. Пасля таго, як дыктар абвясціў, што да асноўнага часу дададзена мінімум 2 хвіліны, як тут жа яму давялося аб' яўляць, што гол у вароты Вікторыі забіў Васіль Тагiль, святкаванне каманды ў абдымках фанатаў. Праз хвіліну фінальны свісток і каманда зноў у сектара з поціскамі рукі.

20 тур. ФК Тарпеда Мінск - ФК ФК Вікторыя Мар'іна горка 1-0

03.10.2015 / Стадыён Тарпеда (Мінск)

Суддзя: Сяргей Краснікаў (Гродна)

Другие посты блога

Все посты