Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда - Асіповічы

Тарпеда - Асіповічы

У 22-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Асіповічы

Автор — guzik
19 октября 2015, 14:05

17.10. 22 тур. г. Мінск, стадыён "Тарпеда". Тарпеда Мінск - Асіповічы 3-1 (Ілля Шэлег 43', 60'; Глеб Захрень 64'; Аляксандр Пракапенка 50'). Не гледзячы на лiк, гэтая перамога дасталася Тарпеда цяжка. Гульня была на сустрэчных курсах. У першым тайме маглі вызначыцца і Асіпаўчане і мінская каманда, але нам пашанцавала больш. Пад канец першага тайма, пасля падачы вуглавога, вызначыўся Ілля Шэлег.

У пачатку другога тайма гульня перайшла ў нашы вароты. На 50 хвіліне Аляксандр Пракапенка, пасля перадачы з флангу, параўноўвае лік.Але тарпедаўцы сабралiся, і праз 10 хвілін Ілля Шэлег выводзіць нас наперад, а на 64 хвіліне Глеб Захарэнь умацоўвае перавагу.Пасля Асіповічы пабеглі адыгрывацца і мелі некалькі добрых шанцаў, але ў гэты дзень фартуна была на нашым баку і наш брамнік Андрэй Нікіцін тварыў цуды!!!Вынік - заслужаная перамога і 1 месца ў табліцы пасля 22 тураў.

22 тур. Тарпеда Мiнcк 3-1 Асіповічы

10.10.2015 / стадыён Тарпеда (Мінск) 

Суддзя: Павел Каранец (Жодзiна)

Тарпеда Мінск: Нікіцін А., Дарагакупец В.(Маз М.), Тагіль В., Міхеенка А., Станкевіч З., Станкевіч А.(Дурко Р.), Казлоўскі І.(Янкоўскі А.), Шэлег В. (Тапчыеў Б.), Захарэнь Г., Бажко А., Шэлег І. (Іваноў А.).

Другие посты блога

Все посты