Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ФК Тарпеда - ФК Ашмяны

ФК Тарпеда - ФК Ашмяны

У 25-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Ашмяны

Автор — guzik
10 ноября 2015, 15:36

07.11. 24 тур. Мінск , стадыён "Тарпеда". ФК Тарпеда - ФК Ашмяны 2-2 (Уладзіслаў Давідовіч 9', Зміцер Купнеўскі 28' , Зміцер Станкевіч 63', Аляксей Мазанік (п) 81').

У гульне 1 кола фінальнага этапа Тарпеда буйна перамагло Ашмяны з лікам 5-0. У гэтай гульне было вырашана выпусціць на поле з першых хвілін экспераментальны склад. Гульня для Тарпеда не задалась і ужо на 9 хвіліне, Уладзіслаў Давідовіч забівае ў браму Тарпеда. Ашмяны працягвалідавіць і на 28 хвіліне Зміцер Купнеўскі робіць лік 0-2, першы тайм сканчваецца.

У перапынку видавочна былі патрэбны замены якія і былі зроблены, на 2 тайм Тарпеда выходзіць заражаным на рэванш. Спачатку на 63 хвіліне Зміцер Станкевіч скарачае адставанне да 1 мяча , пасля праз некалькі хвілін мяч зноў пабываў у браме Ашмян але судзя за момант да гэтага бачыць парушэнне і гол адмяняе. На 81 хвіліне за снос у штрафной Максіма Шкураценкі судзя назначае пенальці, які рэалізуе Аляксей Мазанік, лік 2-2. Тарпеда не спыняецца і працягвае давіць, і на 90 хвіліне з-за гульні у штрафной, рукой гульца Ашмян, судзя зноў паказвае на кропку. Пенальці бярэ біць Аляксей Мазанік і прабівае ў той жа кут што і папярэдні, лік застаецца 2-2. Фінальны свісток і нічыя !! У выніку за тур да заканчэння чэмпіянату мы знаходзімся на 2 строчке пры роўнасці ачкоў і саступаем Уздзе толькі за кошт асабістых сустрэч. Пытанне чэмпіёнства вырашыцца ў апошнім туры.

24 тур. Тарпеда - Ашмяны 2 : 2

07.11.2015 / стадыён Тарпеда (Мінск) 

Суддзя: Віктар Шімусік (Асіповічы)

Тарпеда Мінск: Чарнуха М., Дарагакупец В. (Тагіль В.), Маз М., Міхеенка А., Станкевіч З., Курацкі М. (Дурко Р.), Станкевіч А. (Казлоўскі І.), Тапчыеў Б. (Янкоўскі А.), Захарэнь Г. (Бажко А.), Шэлег І. (Мазанік А.), Шкураценка М.

Другие посты блога

Все посты