Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Адбылася акцыя - Тарпеда дзецям

Адбылася акцыя - Тарпеда дзецям

Добрага часу сутак, дарагія заўзятары «Тарпеда», а таксама госці нашага сайта.

Автор — guzik
14 декабря 2015, 17:37
2

У мiжсезоннi спартыўных навін асабліва няма, але гэта не значыць што "чорна-белыя" сышлі ў зімовую спячку. 12 снежня 2015 года адбылося аж цэлых дзве падзеі, якія зноў сабралі гульцоў і верных прыхільнікаў напярэдадні Новага Года. Святы хутка вырвуць многіх з нас у пераднавагоднюю "карусель", дзе ўсе будуць віншаваць каханых, блізкіх і сяброў, дарыць падарункі і жадаць адзін аднаму ўсяго самага найлепшага. І намi калегіяльна было вырашана адрадзіць былую ініцыятыву, нажаль якая не стала ў свой час традыцыяй.

У асноўным з прычыны розных складанасцяў, якія ўзнікалі на шляху мінскіх "аўтазаводцаў", мы не змаглі ў мінулым і пазамінулым гадах зноў наведаць дзетак ў якім-небудзь з дзіцячых дамоў. Блага сёння клуб мае падтрымку ў асобе кампаніі "Мирком" і асабіста Міхаіла Мікалаевіча Міраненкава, і актыўныя заўзятары зноў выбраліся, на гэты раз ужо ў "Ашмянскую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў". Ужо пры ўваходзе ў адзін з карпусоў гэтай школы нас сустракалі мясцовыя дзеткі і арганізатары дадзенай паездкі. Бляск у вачах малых варты дарагога. Відаць было, што хлопцы чакалі нас і хацелі паказаць, што і яны таксама ўмеюць дзейнічаць з мячом. Але пра ўсё па парадку. 

Першым пунктам прызначэння быў спортзал. Усе чакалі выступу футбалістаў "Тарпеда", якія ў сваю чаргу правялі размінкавы майстар-клас для ўдзельнікаў дадзенага мерапрыемства. Тым часам выхаванцы школы-інтэрната апраналіся ў чырвона-белыя футболкі каб даць бой "тарпедаўцам". І гэта ў іх атрымалася на славу. Дзеткі вялі ў футбалістаў з лікам 6-2. І "чорна-белым" прыйшлося папацець каб зраўняць лік гульні. Вынік - 6-6. Пасля фінальнага свістка дзеткі высыпалі на гульнявую пляцоўку і пачалі правяраць нашых футбалістаў у брамавым ўменні. Відаць было, што гульня захапіла сабой амаль усіх, хто там быў. І дзяўчынкі, і хлопчыкі прасілі навучыць іх гуляць у футбол, біць па варотах. Паверце, чалавеку улюбённаму ў гульню №1, дарагога варта адчуваць усё гэта. Вось дзе трэба захапляць дзетак спортам. Можа не столькі уменнем, колькі упартасцю зборная школы-інтэрната паказала, што ў футбол гуляць можа кожны. Малайцы! Затым футбалісты паехалі рыхтавацца да другога прыемнага мерапрыемства за гэты дзень - ўрачыстага ўручэння бронзавых медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2-й лізе і святкавання гэтай падзеі. А заўзятары "чорна-белых" былі сытна накормлены гасціннымі арганізатарамі паездкі і супрацоўнікамі школы. Вялікі дзякуй! 

Пасля абеду нам правялі экскурсію па карпусах, музеях і майстэрнях інтэрната. Дзеткі сваімі рукамі робяць розныя цацкі, прадметы мэблі і не толькі, вышываюць, вяжуць усё што заўгодна. Вумнічкі! Так трымаць! Таксама мы даведаліся шмат усяго цікавага, што датычыцца школы. Расказаць усё на старонках сайта не ўяўляецца магчымым, таму рэкамендуем вам самім наведаць мясцовых дзетак. Увогуле было вельмі цікава і пазнавальна. Але гэта яшчэ не ўсё. Наступным этапам нашай паездкі было правядзенне невялікага чэмпіянату па міні-футболе сярод выхаванцаў школы. Удзельнікамі дадзеных спаборніцтваў сталі 3 каманды хлопчыкаў і каманда дзяўчынак, узмоцненая нашым легіянерам-варатаром. Хлопцы сваім жаданнем перамагчы засланяюць здавалася б усё на свеце. Яны нават не чулі свістка суддзі. Прыгажуны! Але ў гэты знамянальны дзень выйграть наканавана было менавіта дзяўчынкам! Ніхто гэтага не чакаў. Толькі адыграўшы 1-ю гульню унічыю, дзяўчаты ў другой змаглі забіць і перамагчы. А гульня за першае месца вырашылася ў серыі пенальці. Дзяўчынкам задачу трохі спрасцілі, але гэта ні ў якім разе не прымяншае іх заслуг. Вось так вось бывае ў футболе. За гэта мы яго і любім. Затым была невялікая цырымонія ўзнагароджання. Хлопцы атрымалі футбольныя мячы, а на дзяўчынках вельмі сімпатычна глядзеліся майкі з тарпедаўскiм лагатыпам. Зноў на пляцоўцы забегалі і заскакалі маленькія дзеткі, застукалі мячы, заляскалі фотаапараты. На жаль дзень праляцеў вельмі хутка і не паспелі пачаставацца прыгатаванымі для нас дзеткамі кактэйлямі. Але мы ў наступны раз абавязкова паспрабуем іх і ацэнім Вашыя кулінарныя здольнасці. Так што да новых сустрэч! Хочацца падзякаваць арганізатарам і валанцёрам, якія выступаюць злучным звяном паміж намі і дзеткамі. Бо дзякуючы менавіта Вам нашыя паездкі праходзяць у такой цёплай, нязмушанай і спартыўнай абстаноўцы. Таксама дзякуй усім гульцам і іх прыхільнікам. Спадзяемся ў наступным годзе нашыя футбалісты пакажуць сябе годна ў першай лізе Беларусі, а ў снежні 2016-га хлопцы са школы-інтэрната не дазволяць так "адскочыць", як у гэты раз. Усім вялікі дзякуй. Да сустрэчы, на футболе!

Другие посты блога

Все посты