Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Выбітны склад мінскага Тарпеда ў фінале 2000 г. Дзе яны зараз

Выбітны склад мінскага Тарпеда ў фінале 2000 г. Дзе яны зараз

Напярэдадні матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі з мазырскай «Славіяй», - проста немагчыма не ўзгадаць знакаміты фінал 2000 г. і яго ўдзельнікаў. Хто быў сярод тарпедаўскіх фіналістаў і дзе зараз гульцы таго выбітнага складу мінскіх Чорна-Белых:

Автор — Аўтазаводзец
6 июля 2016, 07:45
Выбітны склад мінскага Тарпеда ў фінале 2000 г. Дзе яны зараз

10 ліпеня мінскае Тарпеда ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі сустрэнецца са сваім даўнім і прынцыповым супернікам, мазырскай “Славіяй”.

Безумоўна, што гэты кубкавы матч прымушае ўзгадаць і знакаміты фінал 2000 г., які стаў знакавай падзеяй у гісторыі абодвух клубаў. Тая легендарная гульня адбылася 28 мая 2000 г. і скончылася з лікам 1:2 на карысць мазырскай каманды.

Тарпедаўскі ж склад у той сустрэчы быў па-сапраўднаму выбітным.

Таму вельмі варта ўзгадаць прозвішчы нашых фіналістаў 2000 г. і, вядома, цікава, як склаўся лёс гульцоў, што абаранялі гонар Тарпеда 16-ць год таму.

№1 – Васіль Хамутоўскі (1978 г.н.) – брамнік, пасля сезона ў Тарпеда (2000 г.) пераходзіць у каманду «Вальдхоф» з другой нямецкай Бундэслігі. Зараз з’яўляецца гуляючым трэнерам брамнікаў мінскага “Дынама”, з якім падпісаў кантракт у 2015 годзе.

№4 – Сяргей Кабельскі – (1973 г.н.) – абаронца, пасля Тарпеда ў 2001-м годзе пачаў выступаць за мінскі “Лакаматыў”. Зараз працуе асістэнтам галоўнага трэнера футбольнага клуба “Лейрыі”, што выступае ў 3-м партугальскім дывізіёне.

№ 2 – Аляксандр Сяднёў – (1973 г.н.) – абаронца, пасля выступу за Тарпеда перайшоў у 2001 г. у бабруйскую “Белшыну”. Зараз з’яўляецца галоўным трэнерам магілёўскага “Дняпра”.

№ 3 – Сяргей Амельянчук – (1980 г.н.) аўтар гола ў фінале Кубка. У Тарпеда, дзе пачаў сваю футбольную кар’еру, выступаў на пазіцыі абаронцы, пасля ў 2001 г. перайшоў у варшаўскую “Легію”. Зараз з’яўляецца паўабаронцам футбольнага клуба “Мінск”.

№ 7 – Уладзімер Карыцька – (1979 г.н.) – паўабаронца, выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у Тарпеда, пасля якога ў 2001-м пачаў выступаць за мазырскую “Славію”. Зараз выступае за мінскае “Дынама”.

№ 6 – Юрый Малееў (1968 г.н.) – капітан каманды, паўабаронца, у складзе мінскага Тарпеда гуляў у 1999-2000 г., пасля ў 2001 г. пачаў выступаць за жодзінскіх аўтазаводцаў. Зараз з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай каманды ФК “Мінск”.

№ 15 – Яўген Лінееў (1980 г.н.) – паўабаронца, пасля Тарпеда працягнуў кар’еру ў мінскім “Лакаматыве”. У фінале Кубка 2000 г. выйшаў на 76-й хвіліне матчу. У 2015 г. з’яўляўся галоўным трэнерам ФК “Клецк”.

№ 8 – Віктар Кукар (1970 г.н.) – паўабаронца, выступаў за Тарпеда з 1998 па 2000 г., адкуль перайшоў у мінскі “Лакаматыў”.

№ 5 – Васіль Смірных (1970 г.н.) – паўабаронца, пасля мінскага Тарпеда перайшоў у казахскі “Спартак” Семей. Зараз працуе галоўным трэнера футбольнага клуба “Ашмяны”.

№ 9 – Аркадзь Зенін (1979 г.н.) – паўабаронца мінскіх Чорна-Белых у 2000 – 2001 гг. Пасля пачаў выступаць за ФК “Петратрэст” Санкт-Пецярбург. З 2011 да сённяшняга часу выступае ў складзе міні-футбольнага клуба “Ультра” г.Кастрама, быў выкліканы ў зборную Расіі па мікрафутзалу.

№ 12 – Раман Лявіцкі (1973 г.н.) – паўабаронца, у складзе мінскага Тарпеда (1997, 1999 – 2000, 2003 гг.), пасля выступаў за светлагорскі “Хімік” і мінскі “МТЗ-РІПА”. У фінале Кубка 2000 г. выйшаў на 46-й хвіліне матчу. Зараз працуе ў адміністратыўна-трэнерскім складзе ЖФК “Мінск”.

№ 13 – Сяргей Яромка (1967 г.н.) – нападаючы, абараняў колеры сталічных Чорна-Белых з 1997 па 2000 гг. З 2001 г. выступаў за мінскі “СКАФ”, у якім скончыў кар’еру гульца. з мая 2014 па сённяшні дзень з’яўляецца галоўным трэнерам ФК “Гарадзея”.

№ 14 – Лаўрэнціў Ліка (1975 г.н.) – нападаючы, адзіны румынскі футбаліст, які выступаў у чэмпіянаце Беларусі. Пасля мінскага Тарпеда, у складзе якога правёў 17 матчаў і забіў 4 мячы, вярнуўся ў “Дынама” Бухарэст. У фінале Кубка 2000 г. выйшаў на 65-й хвіліне матчу.

№ 11 Аляксей Навіцкі (1977 г.н.) – нападаючы, пасля сезона ў Тарпеда (2000 г.) пачаў выступаць за мінскі “Лакаматыў”. У 2015 г. выступаў у складзе рагачоўскага “Дняпра”.

Запасныя:

Юрый Свіркоў (1968 г.н.) – брамнік, выступаў у складзе аўтазаводцаў з 1998 – 2000 гг. Пасля выступаў за светлагорскі “Хімік”, у якім скончыў кар’еру гульца. З 2012 г. з’яўляецца тэхнічным дырэктарам футбольнай акадэміі ФК “Шахцёр” Караганда.

Мікалай Швыдакоў (1980 г.н.) – нападаючы. У 2014-ым годзе выступаў у складзе ФК “СКВІЧ”.

Аляксей Панкавец (1981 г.н.) – абаронца, у складзе мінскага Тарпеда з 2000 па 2002 гг. Пасля перайшоў у футбольны клуб “Гомель”. Зараз выступае на пазіцыі абаронцы ў складзе ФК “Тарпеда-БЕЛАЗ” Жодзіна.

Мікалай Бранфілаў (1977 г.н.) – абаронца Тарпеда Мінск у 2000 – 2002 гг. Пазней перайшоў у ФК “Вісла” Плоцк. Галоўны трэнер мінскіх Чорна-Белых з 2014 – люты 2016 гг. Зараз працуе на пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба “Клецк”.

Другие посты блога

Все посты