Все новости

Комік Мірзалізадзе аб Івуліне: «Ён вельмі смелы чалавек. Заўсёды сваю грамадзянскую пазіцыю адлюстроўваў»

9 апреля 2022, 13:43

Вядомы комік Ідрак Мірзалізадэ ў новым відэа на Youtube-канале «жизнь-малина» распавёў пра тое, якім ён запомніў журналіста Tribuna.com, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.

- Было вельмі прыемна атачэнню i сябрам Сашы Івуліна тое, што ты яго не так даўно ўзгадаў. Якім ты запомніў Сашу?  

– Мы з ім гулялі у КВЗ разам – не ў адной камандзе, але разам у адніх гульнях нават. Ён любіў жартаваць, усмiхацца. Вельмі добры хлопец. Мне ён як чалавек вельмі падабаўся. 

- Футболы таксама былi нейкiя? 

– Гулялі. Але я гэта так дрэнна памятаю... Вось што памятаю: яшчэ да яго затрымання я яму напісаў, таму што я паглядзеў «ЧестнОК». Я напісаў: «Саша, гэта цудоўная праца, мне вельмі падабалася». I ён мне таксама штосьці напісаў.

- Як ты адрэагаваў на навіну – мы не ўспрымаем кантэкст, што гэта Беларусь, што мы ўжо пазвычаліся, – пра тое, што чалавек, пра якога ты маеш найбольш пазітыўныя і светлыя асацыяцыі, будзе сядзець у турме?

– Ён вельмі смелы чалавек. Я бачыў, што ён заўсёды сваю грамадзянскую пазіцыю адлюстроўваў – у сваёй працы, у сваiх сацсетках. І нічога нечаканага у гэтым [арышце] няма. Гэта Беларусь пасля 2020 года.

Было вельмі цяжка таму, што я яго ведаў. У гэты час ты не чакаў, што хтосьці трапіць [за краты] больш, чым на 30 дзён. Яму спачатку 30 дзён далі, а зараз два гады. Калі я быў [пад арыштам] у спецпрыёмніку у Маскве, як раз меркаваў пра Сашу – як там ён зараз, – сказаў Мірзалізадэ.

Напомним, что Ивулин был осужден 19 января. Ему было предъявлено обвинение в организации и активном участии в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок и сопряженных с явным неповиновением законным требованиям представителей власти, повлекших нарушение работы транспорта (ч. 1 ст. 342 УК РБ).

Также «Минсктранс» выставил Ивулину иск на 39 тысяч рублей.

29 марта в Минском городском суде прошло рассмотрение апелляции по делу Ивулина, однако суд оставил приговор без изменений.

Поддержать Ивулина можно по адресу для писем:

Брестская область, г. Барановичи, ул. Брестская 258, СИЗО №6, 225413.

Ивулину Александру Николаевичу.