Все новости

Футболка украінскага футбаліста Сяргея Раброва прададзена на дабрачынным аўкцыёне за 1 605 долараў

9 апреля 2022, 16:35

Футболка аднаго з самых знакамітых футбалістаў Украіны Сяргея Раброва прададзена на дабрачынным аўкцыёне World Sports For Ukraine за 1 605 доллараў.

Футбаліст перадаў сваю футболку, у якой ён гуляў за «Тотэнхэм Хотспур» у фінале Кубка футбольнай лігі 2002 года, для дабрачыннай серыі аўкцыёнаў World Sports For Ukraine, якую ладзіць Tribuna.com разам з валанцёрскай агранізацыяй Ukraine Alive 2022 і Беларускім фондам спартовай салідарнасці.

У межах World Sports For Ukraine дапамагчы Украіне таксама пагадзіліся Роберт Левандоўскі, Андржй Ярмоленка, Данііл Сікан, Віктар Каваленка, Алена Аўчыннікава і іншыя. Азнаёміцца з іншымі лотамі можна па спасылцы.

Усе атрыманыя сродкі мы адправім у фонд Ukraine Alive 2022. Фонда правераны – ён надзейны і заснаваны людзьмі, сярод якіх супрацоўнікі Tribuna.com. Яны дапамагаюць адрасна Нацгвардыі, УСУ, тэрабароне і перасяленцам.

Аўкцыён праводзіцца сумесна з Беларускім фондам спартовай салідарнасці, які змагаецца за свабоду Беларусі і падтрымлівае Украіну.