Все новости

Залеўскі – Апейкіну: «Большасці суайчыннікаў не патрэбна адказнасць. Гэта вызначае, што і сапраўдная свабода – толькі мара»

29 июля 2022, 23:00

Экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі ў каментарах Фэйсбука пракаментаваў словы Аляксандра Апейкіна пра палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана і сітуацыю ў Беларусі.

– Практыка заўсёды дае выспятка тэорыі. Свабода – гэта і ёсць адказнасць. Большасці суайчыннікаў не патрэбна адказнасць. Гэта вызначае, што і сапраўдная свабода – гэта толькі мара і разважанне. Нажаль пакуль так. Але рухаемся далей, не супыняючыся і без адпачынкаў, – напісаў Залеўскі.