Беларускі трэнер зборнай Аўстраліі Ваткін: «Рэкамендуеце беларусам мяняць жыццё, калі старое іх не задавальняе? Адназначна. Не трэба баяцца змяніць звыклы лад жыцця»
Беларус Уладзімір Ваткін, які з’яўляецца трэнерам зборнай Аўстраліі па спартыўнай гімнастыцы, распавяў аб сваім жыцці і тым, чаго не трэба баяцца беларусам.
- Значыць, рэкамендуеце беларусам мяняць жыццё, калі старое іх не задавальняе? Не варта баяцца?
– Адназначна. Не трэба баяцца змяніць звыклы лад жыцця. Я з’язджаў з Беларусі з некаторай крыўдай, чымсьці быў незадаволены, з кімсьці пасварыўся. І, дарэчы, ад’язджаў з умоў працы, пра якія многія марылі б. У мяне ўсё было добра.
Пры гэтым меўся негатыўны досвед працы ў Канадзе. Я з цяжкасцю вытрымаў там тры месяцы, здолеўшы за гэты час зненавідзець гэтую выдатную краіну. Тады я так не думаў, але пазней, пабываўшы ў ёй неаднаразова, зразумеў, як жорстка памыляўся.
Я ехаў у нікуды. Я прыехаў у Аўстралію і са страхам пазычыў сто з лішнім тысяч долараў на дом, каб купіць жыллё, якое я хацеў. Ні ў каго пры гэтым не пытаючыся і не ходзячы па кабінетах за тысячай даведак. Патрэбна была толькі адна — аб памеры зарплаты. І вось калі мая сям’я ўсялілася ў гэты дом, я зразумеў, што, напэўна, застануся… І потым ні разу не пашкадаваў пра свой выбар, – сказаў Ваткін.