Все новости

Былы трэнер нацкаманды Букін: «Калі прыязжаў працаваць кіраўніком мужчынскай зборнай, бачыў, як у трэнера, які працуе 12 гадоў, заробак 550-600 рублёў»

18 октября 2022, 22:52

Былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па спартовай гимнастыцы і артыст Cirque du Soleil Сямён Букін распавёў пра важнасць матэрыяльнага фактара ў трэнерскай працы.

– Ці бачыш ты ў сённяшняй беларускай спартовай гімнастыцы людзей, якія могуць прывесці яе да лепшай будучыні?

– Канешне, галоўнае – нармальна выбудаваць сістэму. Трэба, каб да трэнераў добра ставіліся, матэрыяльны фактар таксама важны. Яшчэ ёсць фанатычныя трэнеры, якія жадаюць навучацца і развівацца ў прафесіі, трэба даваць ім магчымасць. Але добрыя трэнеры насамрэч ёсць, прычым ў розных узроставых катэгорыях.

– А што яшчэ вызначае стаўленне да трэнераў, акрамя матэрыяльнага фактара?

– Менавіта з гэтага фактара і трэба пачынаць. Калі я некалькі гадоў таму прыехаў працаваць кіраўніком мужчынскай зборнай, пабачыў, як у трэнера, які працуе 12 гадоў, заробак 550-600 рублёў. Гэта проста такое стаўленне, калі табе па твары б’юць пачкай грошай, на якую ты нічога не можаш набыць. Памятаю, як Качанава казала трэнерам пра іх заробак, маўляў, вы ведалі, на што вы ішлі. Вось і ўсё, вось адсюль усё і пачынаецца. Маўляў, ты ведаў, што ідзеш на такую прафесію і што яна непрэстыжная, атрымлівай свае капейкі і не ўзнікай, – адзначыў Букін.