Все новости

Яўген Мазура: «У падборы гульцоў Беларусь была фаварытам, але не дасягаюцца вынікі з-пад палкі. Палякi не баяліся, што іх жонкі паедуць падмятаць на «Белкалій»

30 августа 2021, 20:42
1

Экс-дырэктар аршанскага «Лакаматыва» Яўген Мазура распавёў, чаму зборная Беларусі не патрапіла на Алімпіяду, паведамляе «Радыё Свабода».

«У падборы гульцоў Беларусь была фаварытам. Іншае пытаньне – не дасягаюцца высокія вынікі з-пад палкі. Можа быць нешта разавае на сполаху, але ў камандных дысцыплінах важныя прафэсіяналізм, кураж, настрой. Тады раскрываецца патэнцыял.

А цяперашні псыхаэмацыйны стан не найлепшы. Амэрыканцы, канадцы, якія маюць беларускія пашпарты, пад пэўным ціскам на сваіх радзімах – маўляў, выступаюць за дыктатара. Тыя ж беларусы, хоць і казыраюць «спортам па-за палітыкай», таксама ўсё бачаць, спрабуючы, як дзеці, «зачыніцца ў доміку». Адсюль і разабраны стан зборнай, якая ў першым жа матчы адгрэбла ад палякаў. Тыя не баяліся, што іх жонкі паедуць падмятаць на «Белкалій», калі прайграюць», – сказаў Мазура.