Загрузить фотографиюОчиститьИскать

    Генерал і Бог

    Апошнія месяцы на Goals.by (ды і не толькі) не было грунтоўных інтрэв’ю з кіраўніцтвам «зуброў». Не такіх, дзе гаворка вядзецца пра навічкоў ды сышоўшых, а інтэрв’ю асабістага кшталту. Журналісты не абленаваліся. Проста ні Матушкін, ні Торбін не хочуць гаварыць пра сябе, хаця абодвум ёсць, што распавесці. Чаму так — разважае Алег Гаруновіч.

    Юры Бародзіч амаль не расказвае пра сябе. Яго падначаленыя таксама
    Юры Бародзіч амаль не расказвае пра сябе. Яго падначаленыя таксама
    BorodichЮры Бародзіч амаль не расказвае пра сябе. Яго падначаленыя таксама Іван Уральскі

    Апошнія месяцы на Goals.by (ды і не толькі) не было грунтоўных інтрэв’ю з кіраўніцтвам «зуброў». Не такіх, дзе гаворка вядзецца пра навічкоў ды сышоўшых, а інтэрв’ю асабістага кшталту. Журналісты не абленаваліся. Проста ні Матушкін, ні Торбін не хочуць гаварыць пра сябе, хаця абодвум ёсць, што распавесці. Чаму так — разважае Алег Гаруновіч.

    Генеральны дырэктар хакейнага «Дынама» Аляксей Торбін — цікавы малады чалавек. У 28 ён ужо кіраўнік клуба з шматмільённым доларавым бюджэтам. Кажуць, вельмі добры юрыст. І нібыта не без ягоных намаганняў беларускія «малатабойцы» Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі пазбеглі дыскваліфікацыі. Некаторыя хакейныя агенты зазначаюць, што Торбін — жорсткі перамоўца, які ўмее дабівацца свайго. Хаця некаторыя яго за гэта крытыкуюць. Яшчэ вядома, што Аляксей Яфімавіч нарадзіўся ў Чашніках, скончыў Акадэмію кіравання і любіць гуляць у футбол. Гэта ўсё, што я магу сказаць пра боса самага багатага і папулярнага хакейнага клуба Беларусі. Можа, расказаў бы больш, але размова з Торбіным пра Торбіна сёння — табу.

    Хакейнае «Дынама» мне нагадвае спецатрад «Альфа». Там таксама стараюцца не свяціць сваіх байцоў, няхай атрад і робіць патрэбную справу. Магчыма, гэта падабенства ідзе ад таго, што галоўны дынамавец Беларусі і шэф Торбіна — Юры Бародзіч — у свой час камандаваў «Альфай». Пагутарыць з Бародзічам пра Бародзіча яшчэ складаней, чым з Торбіным пра Торбіна. Нават цяжка сказаць, каму гэта ўдавалася.

    Памагаты спадара Бародзіча нядаўна парадаваў: «Вы можаце задаць тры пытанні Юрыю Фёдаравічу, і мы адкажам на іх у пісьмовай форме». Ажно на тры пытанні замест вялікага інтэрв’ю! Вось так пашанцавала! Адразу прыгадалася бясконцае рэлігійнае абмеркаванне: «Пра што б вы запыталі ў Бога?»

    У гэтым параўнанні не так шмат блюзнерства, як падаецца на першы погляд. Мне здаецца, што Бог і Генерал, выхадзец з савецкіх часоў, нават у чымсьці падобныя. Абодва вельмі занятыя, клапоцяцца пра чалавецтва. На балбатню часу няма. Героі — у акопах ці на небе. А інтэрв’ю раздаюць лайдакі, якія прагнуць таннай папулярнасці. Дзе вы чыталі, каб Бог Айцец у Бібліі шмат мянціў языком? Імаверна, Генералы маўчаць не проста па сваёй натуры, але і прывучаныя маўчаць. Я чуў, што ў Вышэйшай школе КДБ добра ставяць гэты навык.

    Пра справы Бога паведамляе Святое пісанне, пра справы Генерала — кароткія прэс-рэлізы.

    Пра справы Бога паведамляе Святое пісанне, пра справы Генерала — кароткія прэс-рэлізы. Яны робяцца ў фармаце самых куртатых заметак БелТА. Генерал сустрэўся, заявіў, падкрэсліў, зазначыў, пажадаў — нічога лішняга. Магчыма, гэтак калісьці пісала пра сваіх герояў газета «Правда».

    Дый што Бог? Колькі справаў у яго было? Адно толькі і ведаў, што зямлю ствараць. А Генерал адказвае і за хакейнае «Дынама», і за гандбольнае, і за фізкультурна-грамадскае аб’яднанне з той жа назвай. Для ўсіх знайдзі грошы ды яшчэ прасачы, каб іх не прафукалі. А то яшчэ спытае Самі Ведаеце Хто.

    Карацей, калі Бога наўрад ці цікавіць людская мітусня, то і Генерала наўрад ці цікавіць піяр. А калі так, то і Торбіну піяр не патрэбны. Хаця фактура — добрая.

    Здаецца, метамарфозу пераўтварэння ў байца «Альфа-Дынама» перажываюць усе людзі, якія трапляюць у клуб на адказныя пасады. Узяць таго ж Ігара Матушкіна, якога напярэдадні сезона прызначылі спартовым дырэктарам «зуброў». Вядомы ў мінулым хакеіст, гулец зборнай, шмат гадоў пражыў у Швецыі. У гэтай краіне ён павесіў канькі на цвік, пачаў трэніраваць. Як мне падавалася, Матушкін ператварыўся ў стэрэатыпнага для нас еўрапейца — адкрытага, заўжды гатовага адказаць на ўсе пытанні.

    Неяк на Калядны хакейны турнір імя прэзідэнта Беларусі прыехала зборная «Трэ Крунур», а ў яе складзе — Матушкін (вось бачыце, на турніры трапляюцца і цікавыя людзі). Трэба інтэрв’ю? Не пытанне! Прыходзьце да мяне ў гасцініцу, і мы пра ўсё пагамонім. А сёння «капітан» (ці якому там вайсковаму званню адпавядае пасада спартовага дырэктара?) Матушкін можа адказваць толькі на пытанні, дасланыя на паперцы (як і Торбін, уласна), і толькі пра хакей. Пра сябе, вядомага хакеіста, лепш не гаварыць.

    У спецслужбах не любяць выскачак.

    КОММЕНТАРИИ

    Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

    Лучшие материалы