Все новости

Алег Гаруновіч: «Мы не гатовыя перагортваць старонку. Не гатовыя расказваць толькі пра ачкі-галы-секунды»

19 декабря 2021, 13:24
3

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч распавеў пра тое, як сення працуе «Трыбуна».

«Працуем у меру магчымасцяў і з улікам існуючай рызыкі. Галоўным дасягненнем лічу тое, што «Трыбуна» па-ранейшаму есць і распавядае аматарам спорту не толькі пра спорт, але і пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

На чытачоў мы можам выхадзіць толькі адным спосабам – прапаноўваць кантэнт, які іх чапляе. Праз кантэнт мы можам ўтрымліваць чытачоў і прыцягваць новых. Мы стараемся не губляць вастрыні.

Асноўны план – працаваць. Гэта план і на сення, і на будучыню. Іншыя планы ў цяперашніх абставінах не выпадае будаваць. Мы не гатовыя перагортваць старонку. Не гатовыя расказваць толькі пра ачкі-галы-секунды. Пакуль бязвінныя людзі сядзяць за кратамі, недарэчна рабіць выгляд, што нічога гэтага няма або што нас гэта не датычыцца», – сказаў Гаруновіч.

Для того, чтобы читать Tribuna.com без VPN, скачайте наше приложение на iOS или Android.