Все новости

Хіжынкова пасля прагляду фільма Дудзя: «Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі»

29 января 2022, 19:13
1

Былы прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова пакінула ў Інстаграме шчымлівы допіс любві да беларусаў пасля прагляду фільма Юрыя Дудзя.

«Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое. І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы; што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе ‒ ад беларускіх дызайнераў; што ў ліку прыярытэтных падпісак на ютубе выключна беларускія каналы. Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі. Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё.

Спонсары вячэрняй рэфлексіі Юрый Дудзь і мае землякі», – напісала Хіжынкова 

Нагадаем, што «Міс Беларусь-2008» ў 2020 годзе адседзела 42 сутак на Акрэсціна.