Загрузить фотографиюОчиститьИскать

    «А калі ў Мезіна няма зубоў?»

    Самы вядомы беларускі рокер, лідэр гуртоў NRM і «Крамбамбуля» параўноўвае музыку і спорт. Узгадвае, як хварэў за адну футбольную каманду. Зазначае, што асноўных поспехаў беларусы дабіліся зусім не на цвёрдай вадзе. Спачувае Арамнаву, які адзіны са спартсменаў вырашаецца штосьці крытыкавать. Таксама задаецца пытаннем, чым усё ж такі лавіць шайбу Андрэю Мезіну ў выпадку чаго.

    Лявон Вольскі знаходзіць агульныя рысы ў беларускіх спорце і музыцы
    Лявон Вольскі знаходзіць агульныя рысы ў беларускіх спорце і музыцы
    VolskiЛявон Вольскі знаходзіць агульныя рысы ў беларусскіх спорце і музыцы Іван Уральскі

    Самы вядомы беларускі рокер, лідэр гуртоў NRM і «Крамбамбуля» параўноўвае музыку і спорт. Узгадвае, як хварэў за адну футбольную каманду. Зазначае, што асноўных поспехаў беларусы дабіліся зусім не на цвёрдай вадзе. Спачувае Арамнаву, які адзіны са спартсменаў вырашаецца штосьці крытыкавать. Таксама задаецца пытаннем, чым усё ж такі лавіць шайбу Андрэю Мезіну ў выпадку чаго.

    «Спісы то ёсць, то іх няма»

    — Хто такі Лявон Вольскі?

    — Музыка, літаратар. Малюю крышачку. На ўсё, што магу, рэагую. Шмат гадоў ужо ў так званым шоу-бізнэсе, якого няма.

    — Ваша асоба атаясамліваецца з гуртом NRM. Хтосьці лічыць, што NRM і ёсць Лявон Вольскі. Але зараз вы па-за гуртом…

    — Мне ніхто не тэлефанаваў і ніхто з былых паплечнікаў са мной не сустракаўся перад тым, як абвесціць новую эпоху. Самаму тэлефанаваць пасля некаторых заяваў не лічу патрэбным. Не збіраюся каментаваць усе гэтыя падзеі, таму што не зусім іх разумею.

    — Такім чынам, на першы план у вашай творчай дзейнасці зараз выходзіць праект «Крамбамбуля»?

    — Гэты праект заўсёды ў маёй творчасці быў на нейкім істотным месцы. Але, даруйце, не хочацца дзяліцца плянамі, таму што гэта не спрыяе іх здзяйсненню ў той тэрмін, які ты дэкларуеш.

    — «Крамбамбуля» – адзін з паспяховых праектаў так званага беларускаго шоу-бізнэсу. Усё ж такі, якую ролю ён адыгрывае ў вашым жыцці?

    «Крамбамбуля» – гэта рэлакс, актыўны адпачынак, таму падчас выступаў, як і публіка, не думаю пра праблемы. Новы альбом будзе крышачку іншым: больш цяжэйшым, запісаным ў сучасным стылі. Не буду казаць, калі ён выйдзе :)…

    — Зноў пляны?

    Нейкія мэтры пачынаюць плесці інтрыгі. І гэта тыповая сітуацыя для Беларусі.

    — Спадзяюся, да зімы ўсё атрымаецца. Калі не — дык не. Гэты праект не атрымлівае дзяржаўнай дапамогі (яе нам і не трэба), але яму яшчэ пастаянна замінаюць. Спісы альбо яшчэ нейкія рэчы… У нашай краіне музычная паспяховасць вымяраецца хутчэй за ўсё тым, наколькі ты запатрабаваны на іншых рынках. Калі, напрыклад, ты, як Міхалок, маеш Украіну і Расію, тады ўсё нармальна. Калі ў нас была Польшча (гаворка пра NRM — Goals.by), таксама няблага. Зараз таксама шукаем іншыя рынкі, таму што пастаянныя перашкоды досыць надакучылі. Дзесяцігоддзі ідуць, а сітуацыя застаецца ранейшай. Не ўсім падабаецца, што мы зайшлі на тэрыторыю поп-музыкі. Нейкія мэтры пачынаюць плесці інтрыгі. І гэта тыповая сітуацыя для Беларусі.

    Першы раз на «Крамбамбулю» сур’ёзна націснулі, і як вынік, Гюнеш Абасава адмовілася выступаць разам з намі. З ёй у нас была сумесная праца, але Гюнеш паставілі перад выбарам: альбо едзеш на «Славянскі базар», альбо застаешся з «Крамбамбуляй». Яна выбрала «Славянскі базар» і пачаліся рознага кшталту пературбацыі.

    Цяперашнія спісы — гэта проста смешна. Яны то ёсць, то іх няма…

    — Мінавіта спісы падштурхоўваюць «Крамбамбулю» шукаць новыя рынкі?

    — Новыя рынкі мы адмыслова не шукаем, але тое-сёе падварочваецца. Зрэшты, ніхто не збіраецца пакідаць гэтую тэрыторыю: тут нашая публіка. Пры любой мажлівасці будзем граць.

    Пытанне ўнутранай цэнзуры — вельмі сур’ёзнае пытанне. Ва ўладзе, культуры, спорце ўсё адно. Ведаеце, але калі ёсць інтэрнэт, вельмі смешна выглядаюць «чорныя спісы». Як паказвае досвед, і канцэрт можна арганізаваць. Калі адміністрацыя пэўнай залі цвёрда стаіць на пазіцыі правесці варты канцэрт, то пытанняў і наступстваў няма.

    «Пачытаеш інтэрв’ю з Арамнавым: у людзей нічога няма»

    — У адным з першых кліпаў «Крамбамбулі», на песню «Госці», дзеючымі асобамі выступілі беларускія спартоўцы. Знаёмыя з імі асабіста?

    — О, нават цяперашняя суперплаўчыха Аляксандра Герасіменя здымалася ў нашым кліпе, чым вельмі ганаруся! У нас так атрымліваецца: упор робіцца на цвердую ваду, усё хакей ды хакей, але сур’ёзных перамог дасягнулі на вадзе ў вадкім стане :). Генадзя Туміловіча і Аляксандра Глеба здымалі асобна, але завочна з імі таксама знаёмы.

    — З кім са спартоўцаў хацелі б штосьці выканаць разам?

    — Пакуль няма такіх плянаў, а калі з’явяцца, упэўнены, што знойдзем жадаючых. Дарэчы, у краіне шмат сапраўдных зорак, але іх ніхто не ведае ці ведаюць толькі па білбордах. У Савецкім Саюзе паўсюль былі выявы Леніна і партыі, зараз вунь — спартсмены.

    Са спартсменаў варта рабіць зорак, а калі пачытаешь інтэрв’ю з Андрэем Арамнавым — дык проста кашмар! У людей ні грошаў, нічога няма.

    Са спартсменаў варта рабіць зорак, а калі пачытаешь інтэрв’ю з Андрэем Арамнавым — дык проста кашмар! У людзей ні грошаў, нічога няма. І гэта быццам першы чалавек у краіне. У любой іншай краіне ён быў бы па меньшай меры міліянэрам. Толькі адзінкі могуць даць нармальныя інтэрв’ю, не баючыся выказаць сваю думку, нейкую крытыку.

    — Як вы знаёміцеся з тымі інтэрв’ю, пра якія кажаце?

    — На спартовыя сайты, на жаль, не заходжу. Але знаёмлюся з усімі асноўнымі падзеямі спорту праз іншыя сродкі.

    «У нас у краіне адна сапраўдная зорка»

    — Вы былі назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў. Якое засталося ўражанне?

    — Чыстае і светлае, таму што на свае вочы пабачыў, што не ўсё так кепска, што так званыя «шэрыя» народныя масы зусім не шэрыя. Паводле маіх назіранняў народ не задаволены тым, што адбываецца ў краіне. Ёсць, канешне, людзі, якія заўсёды ўсім задаволены. Іх адразу відаць па светлых тварах, упэўненасці ў заўтрашнім дні, пасядзелках у месцах, дзе падаюць беляшы. Яны вясёлыя і шчаслівыя.

    На мой погляд, мы назіраем народную стому. Нават калі чалавек не разумее палітыку і эканоміку, ёсць адчуванне «ну колькі ж можна?».

    — Ніколі не думалі сысці ў палітыку?

    — Не, альбо мне рана, альбо наогул не гатовы да гэтага. Мне ёсць, што сказаць праз творчасць. Уладзімір Някляеў нейкім чынам сумяшчае, але мне падаецца, што на чымсьці трэба супыніцца. Брацца за неўласціваю мне справу не хачу. Палітыка праглынае цалкам. І мне падаецца, з творчасьцю яна не сумяшчаецца.

    — Можаце нейкі свой верш назваць маніфестам?

    Раней шмат што пісалася пад уплывам юнацкага максімалізму. Зараз бы не напісаў таго, што выконваў з «Мрояй».

    — Цяпер не буду. Раней шмат што пісалася пад уплывам юнацкага максімалізму. Зараз бы не напісаў таго, што выконваў з «Мрояй». Тое, што рабіў з NRM, — за гэта адказваю. «Я еду», «Паветраны шар» ды увогуле ўсё, што хочаш.

    — Адчуваеце сябе зоркай у Беларусі?

    — У нас у краіне адна сапраўдная зорка. Яе можна вылічыць па колькасці нерухомасці, эскорту, перакрыццю руху, перыядычнсці выхаду ў эфір на тэлебачанні, навінах у інтэрнэце. Напэўна, яна — чалавек Сонца. Адно незорнае ў гэтай зоркі тое, што немагчыма купіць вілу ў Маямі. Але хто ведае, можа і яна ёсць?.. Калі сур’ёзна, хтосьці пазнае на вуліцах. Звычайна проста прывітаюцца.

    «Нельга ставіць на першы плян медалі, а то перасаджаем усіх»

    — Якое месца ў вашым жыцці займае спорт?

    — З гадамі большае, чым раней. Наведваю два разы на тыдзень басейн, гуляю ў настольны тэніс, займаюся йогай.

    — Калі адчулі патрэбу займацца спортам?

    — Заўсёды ахвяраваў час спорту, але зараз ён у мяне больш нармаваны.

    — Дрэнныя звычкі ёсць?

    — Наркотыкі? Не. Піць? Стараюся не злоўжываць. Але калі ў вёску прыедзеш узімку, могуць быць варыянты. Паліць? Калі нярвуюся, магу цыгарэту выпаліць.

    — Можаце назваць сябе аматарам спорту?

    — У пэўны перыяд жыцця, калі быў малы, хварэў за менскае «Дынама». Яны тады ішлі пераможным шэсцем. Потым усё абламалася, перастаў цікавіцца футболам. Калі з’явіўся БАТЭ, паглядзеў некалькі гульняў. Усё ж такі гэта пэўны прарыў у нашым футболе.

    — І ў спорце наогул, калі казаць, што ён датуецца дзяржавай.

    Так, сістэма перашкаджае. Тое, што у дзяржаўнай музыкі, тое і ў спорце.

    — Так, сістэма перашкаджае. Тое, што у дзяржаўнай музыцы, тое і ў спорце. Мне падаецца, нельга ставіць на першы плян медалі, а то перасаджаем усіх. Андрэй Мезін павінен лавіць шайбу зубамі. А калі зубоў няма? Не ведаю, мабыць, заднім праходам… Чаму лічаць, што вынік дасягаецца колькасцю трэніровак? Безумоўна, гэта таксама істотна, але не ўсё ў спорце і музыцы грунтуецца на голай тэхніцы. Ёсць жа нейкае чараўніцтва ў гэтым усім, а не проста: патрэніраваўся ды ідзі перамагай на Алімпійскіх гульнях, на «Еўрабачанні»…

    — БАТЭ — выключэнне з правілаў сістэмы?

    — Хутчэй за ўсё, так. Ведаеце, мне цяжка казаць пра спорт. Ужо даўно выключыў тэлевізар: усё ж ёсць у інтэрнэце. Вось і гол Міхаіла Сівакова з цэнтра поля там глядзеў. Просто цудоўна!

    КОММЕНТАРИИ

    Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

    Лучшие материалы