Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Як Румынія і Уэльс апынуліся ў ТОП 10 рэйтынгу ФІФА

Як Румынія і Уэльс апынуліся ў ТОП 10 рэйтынгу ФІФА

У гэтым артыкуле я навучу вас карыстацца рэйтынгам ФІФА, і праверым, ці сапраўды зборныя Румыніі і Уэльса вартыя займаць такія высокія месцы.

Автор — Пан Дзі Мон
29 августа 2015, 12:01
2
Як Румынія і Уэльс апынуліся ў ТОП 10 рэйтынгу ФІФА

Думаю большасць футбольных аматараў з лёгкасцю назавуць 5-10 гульцоў зборных Англіі, Германіі ці Бразіліі, але не кожны зможа назваць нават некалькі гульцоў цяперашніх зборных Румыніі або Уэльса. Але  гэтыя два склады  знаходзяцца ў топ 10 зборных свету. Зараз мы даведаемся, ці заслужана  гэтыя «каманды-карлікі» знаходзяцца на такім высокім месцы.

 

Рэйтынг ФІФА — гэта звычайная алгебра. Ёй усё адно, што ў тваёй зборнай гуляюць лепшыя гульцы свету, ёй усё адно, што ты выйграваў мінулы мундыяль. … Калі няма выніку — каціся ўніз па рэйтынгу. Перш чым, усумніцца ў правільнасці размяшчэння  зборных Р. і У. у табліцы рэйтынгаў, трэба разабрацца, як жа гэты рэйтынг працуе.

Колькасць ачкоў за гульню падлічваецца ў некалькі этапаў, а сама формула выглядае так:

А=М*В*С*Р

Вынік Матчу. Тут усё проста:

  • калі каманда перамагае ў асноўны час матчу — 3 ачкі
  • перамога ў серыі пенальці -2 ачкі
  • нічыя або параза ў серыі пасляматчавых — 1 ачко
  • параза ў асноўны час — 0 ачкоў

 

Важнасць матчу. Тут каэфіцыент бярэцца ў залежнасці ад важнасці матчу:

  • Таварыскі матч — каэф. 1.0
  • Кваліфікацыйны раўнд кантынентальнага першынства і чэмпіянату свету — каэф. 2.5
  • Фінальная стадыя кантынентальнага першынства і Кубка канфедэрацый ФІФА — каэф. 3.0
  • Фінальная стадыя чэмпіянату свету — каэф. 4.0

 

Сіла саперніка. Перамога над моцнай камандай дае істотна больш ачкоў, чым перамога над слабай. Гэты каэфіцыент залежыць ад месца саперніка ў апошнім на дату матчу рэйтынгу і роўны:

  • 1 месца — 200
  • 2-149 месца — 200 мінус месца саперніка (напрыклад, 190 для саперніка, які займае 10-е месца ў рэйтынгу)
  • 150 месца і ніжэй — 50

 

Рэгіянальны каэфіцыент. Відавочна, што ўзровень футбола Еўропы і Афрыкі  значна адрозніваюцца, і таму ўвялі яшчэ адзін каэфіцыент. Пры сустрэчы каманд з розных рэгіёнаў вылічаецца сярэднеарыфметычны каэфіцыент (напрыклад, пры сустрэчы зборных з Еўропы і Афрыкі рэгіянальны каэфіцыент будзе роўны (0.99 + 0.85) /2=0.92).

Як падлічваюцца самі рэгіянальныя каэфіцыенты, распавядаць не буду .Скажу толькі тое, што каэфы пералічваюцца пасля кожнага мундыяля.

За гульню каманда тэарэтычна можа зарабіць ад 0 да 2400 ачкоў рэйтынгу.  Так, зборныя Нідэрландаў і Чылі атрымалі па 2400 ачкоў за перамогі над зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2014. Мінімальная ненулявая колькасць ачкоў — 42,5. Столькі атрымае каманда, якая згуляла ўнічыю ў таварыскім матчы са зборнай, якая займае ў рэйтынгу 150-е ці больш нізкае месца, калі абедзве яны ставяцца да канфедэрацыі з мінімальным каэфіцыентам. 

Вынікі кожнай сустрэчы ў ФІФА падлічваюць і запісваюць, для таго, каб канчаткова вылічыць рэйтынг зборнай. Далей вылічваецца сярэдняе арыфметычнае рэйтынгу для кожнага з чатырох папярэдніх 12-месячных адрэзкаў. Калі на працягу нейкага 12-месячнага адрэзка каманда правяла менш 5 матчаў, то сума яе ачкоў за гэты перыяд дзеліцца на 5. Гэтыя сярэднія значэнні за кожны 12-месячны перыяд множацца на адпаведны каэфіцыент даўнасці, складваюцца і даюць канчатковы рэйтынг каманды, які акругляецца да цэлага ліку балаў.

Каэфіцыент даўніны:

  • менш за 12 месяцаў — 1.0;
  • 12-24 месяцы таму — 0.5;
  • 24-36 месяцаў таму — 0.3;
  • 36-48 месяцаў таму — 0.2.

І каб замацаваць тэарэтычныя веды, падлічым ачкі зборных Р. і У. за апошнія 12 месяцаў.

Астатнія тры 12-месячныя перыяды тым жа чынам падлічваюцца, множацца на каэфіцыент даўніны. Усё гэта сумуецца, утвараючы канчатковы вынік.

На працягу года, мы бачым, што абедзве зборныя не прайграюць, і гэта істотна ўплывае на рэйтынг. І такім чынам каманды, якія не маюць суперзорак у складзе, дасягаюць велізарных вынікаў. Спадзяюся, калі-небудзь і нашай зборнай удасца паўтарыць подзвіг зборных Р. і У. :)

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты