Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/5 прычын, чаму «Крумкачам» лепш застацца ў першай лізе

5 прычын, чаму «Крумкачам» лепш застацца ў першай лізе

Чаму для беларускага футбола будзе лепш, каб «Крумкачы» засталіся ў ПЛ?

Автор — Пан Дзі Мон
7 ноября 2015, 14:39
35
5 прычын, чаму «Крумкачам» лепш застацца ў першай лізе

У сувязі з пашырэннем Вышэйшай лігі ў наступным сезоне яе папоўняць ажно тры клубы з Першай. Два месцы ўжо занялі «Іслач» і «Гарадзея», за трэцяе месца будуць змагацца, раней асноўная каманда «Вышкі», магілёўскі «Дняпро» і малады мінскі клуб «Крумкачы».

«Дняпро» ці «Крумкачы»? Падобнае пытанне можна было знайсці на многіх спартыўных беларускіх парталах і сац. сетках, вынікі якога былі прыблізна 50% на 50%. Што тычыцца мяне, то я сам яшчэ дакладна не вырашыў, аднак ведаю дакладна, што для беларускага футбола будзе лепш, калі «Крумкачы» саступяць месца магілёўцам. На гэта ёсць, на мой погляд, важкія прычыны:

1. Гісторыя. ФК «Дняпро» — гэта значная частка беларускага футбола. Клуб з багатай, па беларускіх мерках, гісторыяй за 25 гадоў існавання Вышэйшай лігі, толькі двойчы не згуляў у першым дывізіёне краіны (2012, 2015) і затрымлівацца на лішні год у ПЛ не збіраецца. Больш за тое, у раннія гады клуб нельга было назваць статыстам, бо медалі ўсіх якасцяў прысутнічаюць. З пункту гледжання гісторыі выбар паміж «Крумкачамі» і «Дняпром» падобны да выбару паміж старэнькім БМВ і маладым Джылі. Вядома, ва ўсіх густы розныя, але сярэднестатыстычны беларус хутчэй абярэ праверанага часам немца, чым кітайца, сабранага ў Барысаве :)

2. Наведвальнасць. Адзін з лепшых стадыёнаў краіны гомельскі «Цэнтральны» сыходзіць у лігу рангам ніжэй, што істотна паўплывае на наведвальнасць у будучым сезоне. Замест «Гомеля» будуць тры клубы, два з якіх зусім не маюць свайго стадыёна, ды і з «Гарадзеяй» гэтае пытанне яшчэ не да канца вырашана. Вядома, праблема з наведвальнасцю ёсць амаль ва ўсіх клубах краіны, за рэдкімі выключэннямі, але наведванне футболных трыбун Мінска носіць «асаблівы» характар, і ў выпадку калі «Іслач» і «Крумкачы» застануцца ў сталіцы, то вялікай наведвальнасці чакаць не трэба. Чатыры клубы ў Вышцы занадта шмат для Мінска. А вось магілёўцы, якія засумавалі па першым дывізіёне, магчыма, будуць з вялікай цікавасцю запаўняць трыбуны старэнькага «Спартака». Ды і «Спартак» замест «Цэнтральнага» думаю будзе лагічнай заменай.

3. Футбольная геаграфія краіны. Адсутнасць «Дняпра» і «Гомеля» пазбаўляе футбольную Беларусь двух абласных гарадоў — адных з населеных гарадоў краіны. Гэта фактычна кажа пра тое, што ў гэтых абласцях адсутнічае футбол. Прадстаўляць жа Гомельскую і Магілёўскую вобласць будуць «Славія» і «Белшына». Два клубы ў Вышэйшай лізе з абласцей, сумарная насельніцтва якіх больш за 2,5 млн., у той час як адзін толькі Мінск могуць прадстаўляць 4 клубы (Дынама, Мінск, Іслач, Крумкачы).

4. Беларускае дэрбі. А вось наяўнасць гэтай прычыны можа зацікавіць усіх футбольных заўзятараў краіны. Думаю, са мной многія пагодзяцца з тым, што цікавасць да першай лігі вырасла з-за наяўнасці ў ёй «Крумкачоў». Каманда з маладымі крэатыўнымі кіраўнікамі ўсяго за 2 гады існавання ў прафесійным футболе, дзіўна, але стала адной з медыйных каманд краіны. У дадатак да яе ў ПЛ дадасца мінскае «Тарпеда», якое вядома нам як клуб, у добрым сэнсе, які прапагандуе родныя мову і культуру, што несумненна прысутнічае і ў крумкачоў. Гэта я вяду да таго, што ў ПЛ можа адбыцца адно з самых цікавых дэрбі краіны, якому можна даць гучную назву сапраўданага «беларускага дэрбі». На такое можна і, хутчэй, трэба будзе схадзіць!

5. Тыя, хто пачалі сачыць за крумкачамі з моманту іх удзелу ў Другой лізе, то павінны памятаць той момант, калі дырэктар мог быў зняць клуб з чэмпіянату. Кіраўнік мінскага клуба Дзяніс Шунто пасля матчу з «Баранавічамі» даў каментар: «Мы не збіраліся прайграваць, але і нічыю таксама не жадалі. У нашай сітуацыі гэта непазбежна выклікала б размовы аб дамоўным характары сустрэчы. Я тады зняў б каманду з чэмпіянату.» А цяпер узгадайце, як у гэтым годзе у Вышэйшай лізе ледзь не кожнаму аўтсайдарскаму матчу давалі статус дагаварняка. А калі тое ж самае здарыцца з «Крумкачамі», тады Шунто сапраўды здыме каманду? Гэта я да таго, што клубу, які падлічвае кожную капейку, заўсёды будуць прыпісваць магчымыя дагаварнякі. І калі гульцы даюць слабіну, то дырэктар выканае сваё абяцанне. Вядома важкай гэтай прычыну назваць нельга, але ўсё ж не кожны кіраўнік клуба робіць такія гучныя заявы.

 

У нармальных краінах і ў нармальных чэмпіянатах для чаго патрэбныя ніжэйшыя дывізіёны? Для таго каб клуб паспеў. І вось я лічу, што «Крумкачам» трэба паспець — сезон-два пагуляць у ПЛ. Але хто будзе гуляць у Вышэйшай лізе вырашаць не нам, а гульцам «Дняпра» і «Крумкачоў», у іх ёсць яшчэ час, каб сказаць сваё апошняе слова.

 Фота: Аніта Занковіч

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты