Tribuna/Экстремальные виды/Блоги/Беларускі дартс, які ён ёсць/1-ы этап Кубка Рэспублікі Беларусь па дартсу 2015 года

1-ы этап Кубка Рэспублікі Беларусь па дартсу 2015 года

У Мінску працягваецца сезон для беларускіх аматараў гульні ў дартс.

Автор — Яўген
12 февраля 2015, 01:03
1

У Мінску працягваецца сезон для беларускіх аматараў гульні ў дартс. Чарговы турнір быў зусім не шэраговы - акрамя таго, што дата правядзення супала з 7-м днём народзінаў Беларускай прафесійнай федэрацыі дартса, так гэта быў яшчэ і 100-ы турнір пад эгідай БПФД.

Як гэта заўсёды бывае ў юбілейных, святочных спартовых імпрэзах - не абыйшлося без прыемных сюрпрызаў. У спартыўным плане ўсім удзельнікам турніру дадаў пазітыўных эмоцый Аляксандар Храптовіч з Салігорску, які адзначыўся максімальным закрыццём - спісаў 170 трымя дартамі! Радавала спартсменаў і Федэрацыя - падарункі атрымліваў кожны, хто закрываў D7 дый 100 ачкоў.

Што тычыцца выніковых рэзультатаў - у асабістых турнірах абыйшлося без сенсацый, тут перамаглі мацнейшыя. На сённяшні дзень гэта Абдуллаеў Эльдар і Гардзеева Кацярына. Але, нягледзячы на ўсе апошнія перамогі Эльдара, мужскі федэратыўны рэйтынг узначальвае дартсмен з Магілёва - Понтус Андрэй.

P.S. Хочацца пажадаць усім арганізатарам БПФД і надалей з такім жа імпэтам развіваць гэту цудоўную гульню ў нашай краіне і сустрэцца на 1000-м афіцыйным турніры)!

фота - Arthur A