Расійскія акупанты абстрэльваюць ужо і футбольныя стадыёны. Жудасныя кадры наступстваў на пляцоўцы чарнігаўскай «Дзясны»
Нават пасля такога «Спорт вне политики»?
Нават пасля такога «Спорт вне политики»?
Украіна працягвае абарону ад расійскіх захопнікаў. Кожны дзень грамадзянскае насельніцтва і інфраструктура ўкраінскіх гарадоў аказваецца пад бамбардзіроўкамі. Краіна нясе вялічэзныя страты.
Гэтым разам сур’ёзнае пашкоджанне ў выніку абстрэлу расейскай арміяй атрымаў стадыён «Дзясны» імя Юрыя Гагарына ў Чарнігаве.
«Ужо трэці раз маскальскія акупанты абстралялі найбольш небяспечны ў горадзе ваенны інфраструктурны аб’ект-стадыён нашай роднай каманды. На фота наступствы начнога авіябамбардзіроўкі.
Але мы ўсё зможам адбудаваць, мы станем толькі мацней і лепш, а вам, суседзі, жыць з гэтым усё жыццё. Перамога за праўдай! Перамога за Украінай», – гаворыцца ў заяве «Дзясны».
7 сакавіка стадыён ужо абстрэльваўся рускімі войскамі.
Дарэчы, у Чарнігаве змагаецца трэнер «Дзясны-U19» Аляксандр Зуб. Ён з першых дзён вайны абараняе свой родны горад!