Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Заснавальнік фан-клуба МЮ ва Украіне быў забіты войскамі РФ. Яго жонка і дачка таксама пацярпелі

Заснавальнік фан-клуба МЮ ва Украіне быў забіты войскамі РФ. Яго жонка і дачка таксама пацярпелі

«Манчэстар Юнайтэд» ушанаваў памяць аднаго з заснавальнікаў Украінскага фан-клуба манчэстарскай каманды «Kyiv Red»s Аляксандра Кукіна.

Автор — Бэзавы Кіт
23 марта 2022, 15:17
Заснавальнік фан-клуба МЮ ва Украіне быў забіты войскамі РФ. Яго жонка і дачка таксама пацярпелі

«Манчэстар Юнайтэд» ушанаваў памяць аднаго з заснавальнікаў Украінскага фан-клуба манчэстарскай каманды «Kyiv Red»s Аляксандра Кукіна.

3 сакавіка Кукін быў забіты расейскімі захопнікамі. Ён спрабаваў вывезці сваю сям’ю з тэрыторыі, якую спрабавалі захапіць рускія войскі, у бяспечнае месца, але яго аўтамабіль быў расстраляны акупантамі. Таксама пацярпелі яго жонка і дачка. Яны праапераваныя і знаходзяцца ў бальніцы. Ім патрэбна фінансавая дапамога, рэквізіты тут.

Клуб выпусціў заяву на афіцыйным сайце:

«Манчэстар Юнайтэд» з глыбокім сумам даведаўся пра смерць Аляксандра Кукіна, аднаго з заснавальнікаў Клуба заўзятараў Kyiv Reds. Ён быў забіты пасля таго, як варожыя сілы* абстралялі яго аўтамабіль.

Яго жонка і дачка выжылі пасля трагедыі і перанеслі аперацыю. Мы пасылаем нашы сардэчныя спачуванні ў сувязі з іх стратай і жадаем выздараўлення, паколькі яны спрабуюць справіцца з гэтымі жудаснымі падзеямі. Клуб даследуе шэраг спосабаў падтрымаць як сям’ю Аляксандра, так і Kyiv Reds.

«Манчэстэр Юнайтэд» неаднаразова распаўсюджваў антываенныя паслання з моманту пачатку баявых дзеянняў ва Украіне. Нашы думкі з усімі, хто пацярпеў і пакінуў дом з-за вайны ва Украіне», – сказана ў заяве клуба

*У першай версіі клуб ужыў словазлучэнне «апазіцыйныя сілы» (opposition forces) у дачыненні да вінаватых у гібелі, але пасля змяніў фармулёўку на карэктную –«рускія сілы» (Russian forces).

Дапамагчы сям’і можна так:

5457082271380565 – Кукіна Аліна (жонка). IBAN: UA403052990000026203749393533

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты