Tribuna/Прочие/Блоги/О духе времени/Беларусы па ўсім свете ўдарна правялі Дзень спартыўнай салідарнасці: падтрымалі Хамутоўскага, збіралі грошы палітвязням, Сныціна гуляла ў футбол

Беларусы па ўсім свете ўдарна правялі Дзень спартыўнай салідарнасці: падтрымалі Хамутоўскага, збіралі грошы палітвязням, Сныціна гуляла ў футбол

Нагадалі пра важнае.

Автор — Tribuna.com
4 октября 2022, 12:11
1
Беларусы па ўсім свете ўдарна правялі Дзень спартыўнай салідарнасці: падтрымалі Хамутоўскага, збіралі грошы палітвязням, Сныціна гуляла ў футбол

30 верасня беларусы па ўсім свеце адзначалі Дзень спартыўнай салідарнасці. Гэты дзень быў абраны не выпадкова – у 2020 годзе 30 верасня была затрыманая баскетбалістка Алена Леўчанка. Тая падзея выклікала хвалю незадаволенасці і салідарнасці не толькі ў беларускім грамадстве, але і ў міжнароднай супольнасці. Праз два гады ў гэты дзень стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго сумленнага спартоўцы – Васіля Хамутоўскага. Ён прыехаў дадому на лячэнне яшчэ ў жніўні, але трэнера схапілі раней, чым той паспеў скончыць працэс рэабілітацыі. Васілю прысудзілі 13 сутак арышту.

Беларусы не маўчаць пра рэпрэсіі на Радзіме і выбіраюць для гэтага разнастайныя формы пратэсту. Дзень спартыўнай салідарнасці ў розных кропках планеты сабраў неабыякавых людзей, каб не толькі разам заняцца спортам, але і нагадаць пра важнае – закладнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Дзе прайшлі акцыі:

Польшча, Гдыня, 30 верасня

Беларусы Гдыні правялі роварны заезд салідарнасці даўжынёй 23.34 км. 

Бельгія, Ардэны, 30 верасня

Беларуская дыяспара Бельгіі ў Ардэнах зладзіла забег даўжынёй 3 км, каб падтрымаць дзесяць палітвязняў, якіх агулам асудзілі на 94 гады.

Літва, Вільня, 1 кастрычніка

Беларусы Вільні пачалі дзень з забегу ў падтрымку палітвязняў, на які іх запрасіла журналістка «Трыбуны» Сабіна Аліева.

А потым адбыўся футбольны матч, да якога далучылася баскетбалістка Кацярына Сныціна. 

Эстонія, Тарту, 1 кастрычніка

Беларуская дыяспара ў Тарту вырашыла адзначыць Дзень спартыўнай салідарнасці на паўмарафоне. 

Эстонія, Талін, 1 кастрычніка

У Таліне прайшоў роварны заезд – ад плошчы Свабоды да беларускай амбасады праехалі беларусы, каб сказаць «з лёгким ветрам!» беларускім паслам, якія з’ехалі з Эстоніі.

Італія, Рым, 1 кастрычніка

Беларусы Рыму сабраліся разам і зладзілі акцыю салідарнасці з вольнымі спартоўцамі і беларускімі палітвязнямі, а таксама сабралі сродкі на падтрымку палітзняволенай Крысціны Чаранковай. За данат Крысціне кожны атрымаў паштоўку з яе малюнкам.

Польшча, Кракаў, 1 кастрычніка

Да беларускай дыяспары Кракава далучыліся трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук і беларускі футбольны трэнер Сяргей Міхайлаў. Яны разам зладзілі забег салідарнасці і гульню ў дартс, а таксама падтрымалі Васіля Хамутоўскага. 

Польшча, Беласток, 1 кастрычніка

Разам з вольным спартоўцам, футбалістам Дзмітрыем Байдуком беларусы Беластоку арганізавалі спартовае свята. 

Германія, Дзюсэльдорф, 2 кастрычніка.

Беларуская дыяспара Германіі разам з вольнымі спартоўцамі Андрэем Краўчанка, Янай Максімавай (абода шматбор’е), дзюдаістамі Дзмітрыем Шэршанем і Аляксандрам Вахавяком зладзілі спартыўнае свята – паказальныя выступы, забег салідарнасці, акрабатыка, трэніроўка і дзіцячыя актыўнасці. 

Францыя, Ансі, 2 кастрычніка

Беларусы зладзілі пікнік, падчас якога прайшоў забег салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Таксама стралялі з лука, фехтавалі, гулялі ў шахматы, гульні з мячом і ў традыцыйныя беларускія спартовыя гульні «Харты і Зайцы», «Бабкі», «Бірулькі», а ў перапынку – у «Сырую Бульбу».

Польшча, Варшава, 2 кастрычніка

Беларусы Варшавы разам з байцом Іванам Ганіным зладзілі велазаезд. 

Польшча, Уроцлаў, 2 кастрычніка

Беларуская дыяспара Уроцлава арганізавала свята, да якога далучыліся самбіст Сцяпан Папоў, гімнастка Наталія Лешчык, хакейны менеджэр Яўген Мазура і Аляксей Шчоткін. Беларусы прайшлі маршам салідарнасці 1640 крокаў па колькасці палітвязняў Беларусі, а пасля маршу вольныя спартсмены правялі размінку, паказальны выступ па баявому самба, спартыўны конкурс і спаборніцтвы для дзяцей.

Не забылі і пра прадстаўнікоў беларускага спорту, якія зараз за кратамі. 

Аўстрыя, 2 кастрычніка

Беларусы Аўстрыі, Германіі і Славеніі, а таксама іх украінскія сябры зладзілі пешы паход у горы. Яны падтрымалі палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна. 

Фота: асабістыя архівы беларусаў, Axana van der Ra – Германія, Фонд спартыўнай салідарнасці. 

Другие посты блога

Все посты