Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Сяргей Сафар'ян: на БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску ДАКУМЕНТ

Сяргей Сафар'ян: на БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску ДАКУМЕНТ

Беларуская федэрацыя футбола выказалася наконт беларускай мовы.

Автор — Ігар Случак
23 мая 2016, 13:44
12
Сяргей Сафар'ян: на БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску ДАКУМЕНТ

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян паведаміў наступнае:

"Беларуская федэрацыя футбола заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці. АБФФ з'яўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у Беларусі, якая паслядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы. Сярод іх акрамя іншага наступныя захады:

  • гэта і наша патрабаванне да дамовы з БТ, каб не менш за 50% матчаў чэмпіяната Беларусі каментаваліся па-беларуску;
  • адмысловыя перадачы аб беларускім футболе па-беларуску;
  • рэкламныя ролікі па-беларуску;
  • разнастайная беларускамоўная друкаваная прадукцыя;
  • іншае ввкарыстанне беларускай мовы ў АБФФ.

Безумоўна, мы разумеем, што шмат чаго яшчэ можна і трэба зрабіць у накірунку папулярызацыі беларускай мовы, таму мы вельмі ўдзячны за Вашу працу і за Вашы прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў беларускім футболе."

Хочацца спадзявацца, што клубы, якія яшчэ або не выкарыстоўваюць беларускую мову, або выкарыстоўваюць яе ў недастатковай колькасці, будуць у далейшым браць прыклад з АБФФ.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты