Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/За прагрэсам. Чаму матч «Цмокаў» з «Аўтадорам» заслугоўвае ўвагі

За прагрэсам. Чаму матч «Цмокаў» з «Аўтадорам» заслугоўвае ўвагі

4 сакавіка мінскія «Цмокі» на паркеце Мінск-Арэны сустрэнуцца з саратаўскім «Аўтдорам». Лакальныя зоркі, адзін з самых перспектыўных гульцоў Расіі, прага рэваншу за нядзельную няўдачу, а таксама зручны час пачатку - сярод прычын, па якіх варта наведаць бліжэйшы паядынак.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
2 марта 2015, 16:02
1

4 сакавіка мінскія "Цмокі" на паркеце Мінск-Арэны сустрэнуцца з саратаўскім "Аўтдорам". Лакальныя зоркі, адзін з самых перспектыўных гульцоў Расіі, прага рэваншу за нядзельную няўдачу, а таксама зручны час пачатку - сярод прычын, па якіх варта наведаць бліжэйшы паядынак.

ГІСТАРЫЧНАЯ ЗНАЧНАСЦЬ

У гэтым сезоне "Аўтадор" дэбютаваў у Адзінай лізе ВТБ. Бліжэйшы матч стане першым мінскім паядынкам саратаўцаў - дагэтуль дружыны сустракаліся толькі на расейскай тэрыторыі. Такім чынам, сталічныя аматары баскетбола ў сераду змогуць дакрануцца да гісторыі, назіраючы за першай хатняй сустрэчай "Цмокаў" з "Аўтадорам".

САМЫ ПРАГРЭСІЎНЫ КЛУБ ЛІГІ

Пры гэтым статус дэбютанта не перашкаджае бліжэйшаму суперніку "драконаў" дэманстраваць змястоўны баскетбол. На дадзены момант Фортсан і кампанія ўпэўнена знаходзяцца ў зоне плэй-оф, тым самым зрабіўшы заяўку на неафіцыйнае, але прэстыжнае званне самага прагрэсіўнага клуба розыгрышу.

БЫЛЫ ГУЛЕЦ НБА

Адным з лідараў "Аўтадора" з'яўляецца Кірыл Фясенка - украінскі цэнтравы, які не так даўно выступаў на пляцоўках НБА. За пяць сезонаў у лізе волат правёў 135 паядынкаў, у якіх набіраў па 2,3 ачкі і 2,0 падборы ў сярэднім за гульню. Мінулай восенню ён спрабаваў вярнуцца ў асацыяцыю праз лагер "Мінесоты". Аднак "Тымбервулвз" не прапанавалі Кірылу гарантаваны кантракт. Як следства, ён вярнуўся на еўрапейскія абшары, раптоўна стаўшы адным з самых карысных гульцоў лігі. Званне MVP студзеня і прадметная цікавасць з боку УНІКСа - яркае таму пацверджанне.

БУДУЧЫ ГУЛЕЦ НБА

У ролі жа зменшчыка Фясенкі выступае Арцём Кліменка - адзін з самых перспектыўных расійскіх гульцоў. Яшчэ мінулым летам 21-гадоваму спартсмену прадказвалі выбар на драфце НБА. Аднак калектывы лігі абышлі расейца бокам. Зрэшты, дэбют Кліменкі ў мацнейшай лізе свету - хутчэй за ўсё, толькі пытанне часу. Таму мінскім аматарам баскетбола варта паспяшацца, бо неўзабаве яны змогуць бачыць таленавітага "вялікага" толькі на экранах тэлевізара.

СПІС ПРЫЯРЫТЭТАЎ

У бліжэйшай будучыні "Аўтадор" сутыкнецца з няпростым графікам. Ужо 10-га сакавіка саратаўцы пачнуць чвэрцьфінальную серыю Еўрачэленджа супраць "Трабзонспара". Такім чынам, яны, магчыма, правядуць тры матчы за восем дзён. Усё гэта дорыць надзею на тое, што трэнерскі штаб не стане выціскаць з падапечных усе сокі. Што ў сваю чаргу прадаставіць дадатковы шанец беларускай камандзе. Роўна як і нядаўняя нечаканая змена галаўкама - замест Сяргея Мокіна расійскай дружынай з гэтага часу будзе кіраваць Уладзімір Радзівонаў. Ён жа - прэзідэнт клуба.

ПРАГА РЭВАНШУ

Не далей як у нядзелю "Цмокі" пацярпелі чарговую крыўдную паразе. На гэты раз - ад "Енісея". На прэс-канферэнцыі пасля паядынку галоўны трэнер клуба Ігар Грышчук прынёс прабачэнні заўзятарам за няўдачу. Таму няма сумневаў, што дні да дуэлі з "Аўтадорам" і трэнерскі штаб, і самі баскетбалісты выдаткуюць на разбор палётаў - і, як вынік, у сераду паўстануць перад намі не толькі звышматываванымі, але і здольнымі выправіць нядаўнія памылкі.

ЗРУЧНЫ ЧАС

Нарэшце, адзначым, што дуэль "Цмокаў" з "Аўтадорам" вынесена на максімальна зручны час. Сталічныя аматары баскетбола паспеюць перавесці дух пасля працоўнага/вучэбнага дня, пасля чаго змогуць адправіцца на матч і атрымаць "разрадку", так неабходную ў сярэдзіне цяжкага тыдня.

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты