Tribuna/Футбол/Блоги/Спорт в соцсетях/У белспорце арганізацыйны ігнор дня роднай мовы. Прыгадалі свята лічаныя клубы – федэрацыі i НАК маўчаць

У белспорце арганізацыйны ігнор дня роднай мовы. Прыгадалі свята лічаныя клубы – федэрацыі i НАК маўчаць

22 февраля 2022, 06:00
2
У белспорце арганізацыйны ігнор дня роднай мовы. Прыгадалі свята лічаныя клубы – федэрацыі i НАК маўчаць

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Для Беларусi гэта сумнае свята – сваю тут даўно адштурхоўваюць на карысць расiйскай, дык яшчэ ў мiнулым годзе на хвалi зачыстак НКА рэжым Лукашэнкi лiквiдаваў Таварыства беларускай школы ды Таварыства беларускай мовы, i стала зусiм сумна.

Але ж цi не файная нагода, нягледзячы на ўсе перашкоды, успомнiць пра родную мову? Мы ў чарговы раз паглядзелi, як клубы белспорту адзначылi свята ў сваіх сацсетках – i не знайшлi размаху.

Футбол

Усяго тры клубы вышэйшай лігі з 16 узгадалі свята. Ніяк не маглі прайсці міма «Крумкачы», а вось астатнiм клубам Д2 і АБФФ ставім тлусты мінус.

БАТЭ

Барысаўчане прапанавалі падпісчыкам падзяліцца сваімі ўлюбёнымі беларускімі творамі.

А таксама зрабілі крутую актыўнасць, папрасіўшы сваіх заўзятараў прачытаць верш Янкі Купала «Роднае слова».

«Дынама» Мiнск

Ілюстрацыя ад дынамаўцаў, на якой словы на роднай мове ўтвараюць сэрца.

«Нёман»

Гарадзенцы, якія і так цэлы год вядуць сацсеткі на беларускай мове, падрыхтавалі графіку, дзе як у крыжаванцы спалучаюцца словы «Нёман Гродна» і «З днём роднай мовы».

«Крумкачы»

Прэс-служба мінчукоў пафантазіравала на тэму таго, як бы выглядалі вокладкі твораў, калі б беларускія пісьменнікі натхняліся іх клубам (дарэчы, не яны першыя).

Хакей

У хакеі ўсё яшчэ горш: клубы Экстралігі на свята зусiм забылiся. Адказваць за пасты прыйшлося прадстаўніку КХЛ i федэрацыi.

«Дынама» Мiнск

«Зубры» ў сваіх падпісчыкаў папрасілі назваць любімае слова на беларускай мове.

 

ФХБ

Акаўнт федэрацыі хакея зрабіў гульню, дзе трэба знайсці словы на мове, звязаныя з хакейнай тэматыкай.

Гандбол

Ад гэтага віду спорту ўсё таксама вельмі сціпла – адзін прадстаўнік.

«Мяшкоў Брэст»

Брэстчане зрабілі падборку слоў на роднай мове.

У астатнім жа поўная цемра: ні НАК, ні федэрацыі, ні іншыя клубы ніяк не згадалі пра свята ў сваіх акаўнтах.

А як вы ставіцеся да дня роднай мовы?

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты