Усе навіны

Алена Леўчанка: «Пераехала ў Лос-Анджэлес, мой новы шлях – праца ў Nike»

6 сакавіка 2023, 12:34

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Алена Леўчанка расказала пра змены ў сваiм жыццi.

«Апошні месяц быў такім насычаным. Пераезд у Лос-Анджэлес, сітуацыя, у якой я была за крок ад аварыі (жыццё проста прамільгнула перад вачыма), спыненне палицэйским (першы раз у жыцці ў Амерыцы). Ну і самае галоўнае, мой новы шлях і новае пачынанне – праца ў Nike.

Калі пачынаеш новы шлях – гэта заўсёды складана і хвалюе, але вельмі цікава. Веру, што ўсё атрымаецца, і дзякую Сусвету за гэтую магчымасць», – напісала Леўчанка ў Instagram.