Усе навіны

Стэф Кары стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які рэалізаваў 4000 трохачковых

9 траўня 2023, 18:20

Лідар «Голдэн Стэйт» Стэфен Кары ўсталяваў гістарычнае дасягненне падчас чацвёртага матча серыі з «Лэйкерз» (101:104, 1-3).

На рахунку Кары 3390 рэалізаваных трохачковых у рэгулярных чэмпіянатах і 611 – у плэй-оф.

Ён стаў першым гульцом у гісторыі НБА, якому ўдалося рэалізаваць 4000 трохачковых. Таксама ён лідар па далёкіх кідках у плэй-оф.

На другім месцы па гэтым паказчыку знаходзіцца Рэй Ален (3358), на трэцім – Джэймс Хардэн (3152).

У чацвёртым матчы серыі з «Лэйкерз» Стэф аформіў 3-і ў кар'еры трыпл-дабл з 30+ ачкамі ў матчы плэй-оф.