Усе навіны

Генсек ФІБА Загкліс: «ФІБА сталая ў рашэннях па нядопуску расійскіх і беларускіх каманд, выказваючы гэтым поўную салідарнасць з украінскім народам»

20 траўня 2023, 10:09

Генеральны сакратар ФІБА Андрэас Загкліс пацвердзіў, што Беларусь і Расія ў бліжэйшы час не будуць вернуты ў міжнародныя спаборніцтвы. Гэта адбылося на Генеральнай асамблеі ФІБА-Еўропа, якая праходзіць у Мюнхене 19-20 траўня.

«ФІБА сталая ў сваіх рашэннях па расійскіх і беларускіх клубах. У бліжэйшы час мы не дапусцім іх да афіцыйных міжнародных спаборніцтваў. Тым самым ФІБА выказвае поўную салідарнасць з украінскім народам», – сказаў Загліс.

Кааліцыя Польшчы, краін Балтыі і Паўночных краін працягвае працаваць над тым, каб не дапусціць працы ў праграмах і фондах ФІБА расійскіх і беларускіх прадстаўнікоў.

Дзевяць еўрапейскіх баскетбольных федэрацый накіравалі ліст ФІБА аб недапушчальнасці допуску прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ў кіруючыя структуры.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.