Усе навіны

«Цюрк Тэлекам» можа прыняць удзел у наступным сезоне Еўралігі

20 чэрвеня, 15:06

Новаабраны гендырэктар Еўралігі Паўлюс Матэюнас паведаміў, што «Цюрк Тэлекам» усё яшчэ можа прыняць удзел у наступным сезоне Еўралігі.

«Мы пагаворым з клубамі, усе 18 камандаў гэтага сезона могуць застацца ў наступным. Таксама стаіць пытанне аб удзеле «Цюрк Тэлекама», – паведаміў Матэйюнас.

Турэцкі клуб прайграў у фінале Еўракубка «Гран Канарыі», аднак іспанцы адмовіліся ад удзелу ў турніры.

Нагадаем, што менавіта ад «Цюрк Тэлекама» вылецеў «Праметэй» у паўфінале.

Канчатковыя склады ўдзельнікаў Еўралігі сезона 2023/24 павінны быць зацверджаны 29 чэрвеня.