Усе навіны

НБА афіцыйна прадставіла фармат унутрысезоннага турніру

9 ліпеня, 14:01

НБА афіцыйна прадставіла новы ўнутрысезонны турнір чэмпіянату.

30 каманд будуць падзелены на 6 груп па 5 калектываў – паводле вынікаў мінулага сезона і лёсавання.

Каманды правядуць паміж сабой па 4 матчы на групавым турніры. Сустрэчы пройдуць 3, 10, 14, 17, 21, 24 і 28 лістапада.

Пераможцы кожнай з груп выйдуць у плей-оф. Таксама ў плэй-оф трапяць 2 лепшыя каманды з кожнай канферэнцыі, якія не выйгралі ў сваёй групе.

8 лепшых каманд згуляюць матчы ¼ фіналу 4-5 снежня. 7 і 9 снежня ў Лас-Вегасе адбудзецца «Фінал чатырох».

Астатнія 22 каманды лігі, якія не пройдуць у плей-оф, правядуць паміж сабой матчы рэгулярнага сезона ў фармаце міні-серыі.

За перамогу ў Кубку НБА гульцы атрымаюць па 500 000 долараў.

Гульцы каманды, якая прайграла ў матчы за чэмпіёнства, атрымаюць па 200 000 долараў. Баскетбалісты каманды, якія прайгралі ў паўфінале, атрымаюць па 100 000 долараў, якія прайгралі ў чвэрцьфінале гульцы — па 50 00.

Вынікі лёсавання:

Група 1: «Філадэльфія», «Кліўленд», «Атланта», «Індыяна», «Дэтройт».

Група 2: «Мілуокі», «Нью-Ёрк», «Маямі», «Вашынгтон», «Шарлот».

Група 3: «Бостан», «Бруклін», «Таронта», «Чыкага», «Арланда».

Група 4: «Мемфіс», «Фінікс», «Лэйкерз», «Юта», «Портленд».

Група 5: «Дэнвер», «Кліпэрз», «Новы Арлеан», «Далас», «Х’юстан».

Група 6: «Сакрамэнта», «Голдэн Стэйт», «Мінесота», «Аклахома», «Сан-Антоніа».