Усе навіны

Алена Леўчанка: «Маё сэрца з Ізраілем і з палесцінцамі. ХАМАС не раўно палесцінскі народ»

11 кастрычніка, 15:05

Былая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка выказалася з нагоды ваенных канфліктаў у свеце і тэрору ў Беларусі.

«Апошнія пару дзён я сачу за тым, што адбываецца ў Ізраілі. Спрабую пачытаць пра гэта і зрабіць пэўнае даследванне. Не магу глядзець гэтыя відэа. Яны жудасныя. Маё сэрца з Ізраілем. Але таксама хачу сказаць, што маё сэрца з палесцінцамі. ХАМАС не раўно палесцінскі народ. Палесцінцы жывуць пад уціскам гадамі.

Я ведаю людзей з абодвух бакоў. Маю некамфортныя размовы, спрабую пачуць і зразумець усё магчымае, што я магу. Свет жыве ў 😖 Гэта душаразбуральна.

Сярод іншага хачу згадаць пра Украіну, дзе людзі штодня паміраюць ад рускіх атак. І памятайма пра Арменію.

Таксама не забывайма пра маю краіну Беларусь, дзе афіцыйна 1481 палітвязень. Але рэальная лічба большая», – напісала Леўчанка.

Нагадаем, што з 7 кастрычніка баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС працягваюць атакаваць Ізраіль. Урад апошняга ўпершыню з 1973 года ўвёў ваеннае становішча.