Усе навіны
Фота

Васілевіч, Інкіна і яшчэ 12 чалавек выкліканы ў жаночую зборную Беларусі

8 лістапада, 15:30

У Мінску стартаваў збор жаночай нацыянальнай каманды па баскетболе. Ён працягнецца да 12 лістапада. У межах яго зборная правядзе спарынгі з «Гарызонтам» і «Мінскам».

На збор выкліканы 14 спартсменак: Юлія Васілевіч («Дынама-Масква», Расія), Яніна Інкіна («Руна», Расія), Паліна Касцюкавец («Дынама-Фарм», Расія), Арына Масько («Дынама-Новасібірская вобласць», Расія), Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Лізавета Шышлюк, Марыя Ляскоўская (усе – «Алімпія»), Дарына Бачкарова, Кацярына Карпук, Яна Макуца (усе – «Мiнск»), Паліна Катлінская, Яна Лебедзіч, Яна Яхнавец (усе – БК «Гарызонт»).