Усе навіны

Леброн і Браўн – найлепшыя гульцы тыдня ў НБА

5 сакавіка, 09:20

НБА назвала найлепшых гульцоў 19-га тыдня ў Заходняй і Усходняй канферэнцыях.

На Захадзе найлепшым стаў Леброн Джэймс. Ён разам з «Лэйкерз» атрымаў 2 перамогі і прайграў 1 матч.

Леброн у сярэднім набіраў 30,3 ачка, 4,7 падбору і 8,7 перадачы.

На Усходзе найлепшым прызнаны Джэйлен Браўн з «Бостана». Яго каманда выйграла ўсе 3 матчы.

Браўн у сярэднім набіраў 28,3 ачка, 5,3 падбору.