Усе навіны

Хэм можа пакінуць пасаду галоўнага трэнера «Лэйкерз»

30 красавіка, 11:00

«Лэйкерз» могуць адправіць у адстаўку галоўнага трэнера каманды Дарвіна Хэма, паведамляе The Athletic са спасылкай на крыніцы ў лізе.

Параза ад «Дэнвера» (1-4) у першым раўндзе плэй-оф ставіць будучыню Хэма ў камандзе пад сумненне. Паведамляецца, што яго вяртанне да працы малаверагоднае.

План «Лэйкерз» палягае ў тым, каб у найбліжэйшыя дні прааналізаваць увесь сезон, а толькі потым прыняць канчатковае рашэнне.

Ён узначаліў «Лэйкерз» у 2022 годзе, падпісаўшы 4-гадовы кантракт з заробкакм 5 млн долараў за сезон.

У выпадку яго звальнення каманда возьме на сябе астатнюю частку яго кантракту.