Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «9,5 гады правёў у ЗША. Жыў у раёнах, дзе быў адзіным белым»

8 траўня, 09:37

Беларускі галоўны трэнер «Уралмаша» (Расія, Ліга ВТБ) Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем аб рабоце з камандай.

– За кошт чаго ўдалося знайсці вось гэтую сінэргію з гульцамі? Гэта трэнерскі падыход, веданне англійскай?

– Да ведання мовы дадаў бы і разуменне культурных асаблівасцяў. Усё ж дзевяць з паловай гадоў правёў у Штатах. І вельмі шмат, скажам так, правёў у раёнах, дзе быў адзіным белым.

Памятаю, гуляў у шматлікіх гэтых лігах. У аматарскіх, дзе ў залі тысячы чалавек, а я адзін белы. У мяне ёсць, на мой погляд, нядрэннае разуменне іхняй культуры, і мне здаецца, што яны таксама гэта адчуваюць. Гэта і дапамагае выбудоўваць нейкія адносіны дзякуючы культурным аспектам, – сказаў Вяргун.