Усе навіны

Кубак свету: Нарвегія перамагла ў эстафеце на першым этапе КС па біятлоне

1 снежня 2022, 14:45

1 снежня на этапе Кубка свету па біятлоне ў Контыялахці мужчынская зборная Нарвегіі атрымала перамогу.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак свету па біятлоне-2022/23

1-ы этап

Кантыялахці, Фінляндыя

Эстафета

Мужчыны

1. Нарвегія (Ветле Шастад Крысціянсэн, Стурла Лагрэйд, Тар'ей Бо, Ёханэс Бо) – 1:19.26,2 (0+7)

2. Германія (Юстус Штрэлаў, Ёханэс Кюн, Бенедыкт Доль, Раман Рэес) – 43,9 (0+8)

3. Францыя (Эрык Перо, Фабʼен Клод, Эмільен Жаклен, Кентэн Фіён-Майе) – 1.05,9 (0+9)

4. Аўстрыя (Давід Коматц, Сымон Эдэр, Фелікс Ляйтнер, Патрык Якаб) – 2.31,2 (0+4)

5. Чэхія (Томаш Мікішка, Міхал Крчмарж, Якуб Шцвяртэцкі, Ёнаш Марачак) – 2.33,9 (0+10)

6. Фінляндыя (Яка Олаві Ранта, Туомас Харьюла, Тэра Сепяля, Олі Хииденсало) – 2.34,1 (1 +12)