Усе навіны

Себасцьян Самуэльсан: «Планую кінуць выклік Ёханэсу Бо ў наступным сезоне»

4 траўня 2023, 13:33

Шведскі біятланіст Себасцьян Самуэльсан пракаментаваў канкурэнцыю з нарвежцам Ёханэсам Бо.

– Ёханэс настолькі моцны, што заўсёды трэба было праводзіць ідэальную гонку (і спадзявацца, што ён не зробіць гэтага), каб перамагчы яго. Але я заўсёды казаў, што гэта магчыма, і я меў рацыю.

– Ці рэальна змагацца з ім на ўзроўні цягам 10-12 тыдняў і захоўваць сталасць?

– Так. Калі ён змог гэта зрабіць, іншыя таксама змогуць.

– Але якое мысленне і якія неверагодныя фізічныя намаганні для гэтага патрэбныя?

– Адно можна сказаць напэўна: Ёханэс Бо – вялікі спартсмен. І сезон, які ён правёў, быў лепшым з усіх, што мы калі-небудзь бачылі. Перамагаць яго будзе вельмі цяжка.

Але калі добра працаваць летам, фізічна і на стрэльбішчы, можна наблізіцца да яго ўзроўню. Я планую кінуць яму выклік у наступным сезоне, – сказаў Самуэльсан.