Усе навіны

Антон Смольскі: «Удзячны сам сабе, што недзе стрымліваў сябе на дыстанцыі»

13 лютага, 11:59

Беларускі біятланіст Антон Смольскі пракаментаваў другое месца ў індывідуальнай гонцы на ўсерасійскай спартакіядзе.

– Няпростая гонка, доўгая, манатонная, тактычная. Ставіў задачу адпрацаваць чыста на рубяжах і ў мяне атрымалася. Удзячны сам сабе, што дзесьці стрымліваў Сябе на дыстанцыі. Ходам хацеў дадаць, але разумеў, што цана промахі вялікая. Ужо на апошнім крузе трохі папрацаваў.

– Арыенцірам быў час Латыпава?

– Латыпаў стартаваў пасля мяне. Ён не быў для мяне арыенцірам, хоць з іншымі спаборнічаў.

– Ці матывавалі папярэднія вынікі?

– У прынцыпе, добра сябе адчуваў і ў першай гонцы і ў другой. Шмат сіл аддаў на першай гонцы, а ў другой проста добра адстраляў. Разумеў таму сёння, што можна і страляць і бегчы. Але ўсё роўна цяпер такі стан, які не дазваляе аддацца цалкам. Але гэта планава і мы ставімся да гэтага спакойна, – сказаў Смольскі.