Усе навіны

Рыжанкоў пра бан: «Надзей на тое, што Беларусь дапусцяць да Кубка свету, мала. Мінімум яшчэ адзін год паспаборнічаем у Расіі»

11 красавіка, 21:39

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем пра адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў.

– Надзей на тое, што мы вернемся ў сусветны біятлон у бліжэйшы час усё менш?

– Складана гаварыць і думаць пра гэта. Пакуль спадзяванняў на тое, што нас дапусцяць, мала. Але гэтая надзея заўсёды памірае апошняй. Думаю, як мінімум яшчэ адзін год мы паспаборнічаем тут, у Расіі, – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.